27 лістапада Папа Францішак сустрэўся з жыхарамі квартала Канджэмі – аднаго з самых бедных раёнаў кенійскай сталіцы Найробі. Святы Айцец наведаў яго ў рамках свайго Апостальскага падарожжа ў Афрыку, якое здзяйсняе ў гэтыя дні.
Езус Хрыстус пакінуў сваім вучням загад няспыннай малітвы (пар. Лк 36, 1), а святы апостал Павел, калі прыгадвае пра гэтую неабходнасць заўсёды маліцца, злучае яе з прабываннем у сапраўднай радасці ў Пану (пар. 1 Тэс 5, 17).
Падчас сустрэчы з кенійскай моладдзю на гарадскім стадыёне ў Найробі 27 лістапада Папа Францішак жорстка асудзіў карупцыю і заклікаў гарантаваць юнакам і дзяўчатам права на працу і адукацыю, каб захаваць ад далучэння да фундаменталістаў, наркотыкаў і самагубстваў.
26 лістапада адышоў у вечнасць Вацлаў Бальцэвіч – бацька с. Люцыі Бальцэвіч, салезіянкі, якая служыць у парафіі Св. Яна Хрысціцеля ў Мінску.
Гэты асаблівы час прыходзіць да нас сам, мы яго не выбіраем. Наша задача – распазнаць, што хоча Бог зрабіць у нашым жыцці на працягу гэтых чатырох тыдняў.
22 лістапада, ва ўрачыстасць Пана нашага Езуса Хрыста, Валадара Сусвету, капліца Хрыста Валадара і Маці Божай Фацімскай у в. Жамыслаўль (Гродзенская дыяцэзія) адзначыла 15-годдзе.
Няхай гэты невялікі перыяд стане для кожнага з нас незвычайным часам чакання, няхай не будзе ён для нас звычайнай фармальнасцю, але багатым духоўным вопытам на дарозе хрысціянскага ўдасканалення.
Ксёндз Аляксандр Тарасевіч распавёў Catholic.by пра бягучы стан і планы развіцця інтэрнэт-праекта «Радыё Марыя» ў Беларусі.
«У Расіі дзейнічае 385 крызісных цэнтраў дапамогі цяжарным жанчынам, якія аказаліся ў складанай жыццёвай сітуацыі», – паведаміла глава камітэту Дзярждумы Расіі па пытаннях сям’і, жанчын і дзяцей Вольга Епіфанава.
«Калі ўбачыце, што гэта адбываецца, ведайце, што наблізілася Валадарства Божае»