28 лістапада 2015 г., парафія Узвышэння Святога Крыжа ў Лідзе
Другую гадавіну біскупскай намінацыі дапаможны біскуп Гродзенскай дыяцэзіі Юзаф Станеўскі адзначыў у парафіі Св. Яна Хрысціцеля ў Мсцібаве (Гродзенская дыяцэзія). 29 лістапада, на парозе Адвэнту, іерарх наведаў гэтую парафіяльную супольнасць, каб разам з вернікамі маліцца і дзякаваць Богу за дар паклікання.
«Я прыбываю як пілігрым міру і прадстаўляю сябе як апостала надзеі», - з такімі словамі Папа Францішак звярнуўся да палітычнага кіраўніцтва Цэнтральнаафрыканскай Рэспублікі і прадстаўнікоў дыпламатычнага корпуса падчас візіту ветлівасці ў Прэзідэнцкі палац у Бангі.
«Не забывайце пра бедных» – такі заклік Папа Францішак скіраваў да парафій і каталіцкіх супольнасцяў, прысутных у Афрыцы. 28 лістапада Пантыфік наведаў дабрачынны Дом Міласэрнасці ў сталіцы Уганды Кампале.
Мінскі архікатэдральны касцёл, 29 лістапада 2015 г.Вярнуцца да Бога
29 лістапада, у I Нядзелю Адвэнту, Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч цэлебраваў святую Імшу ў мінскім архікатэдральным касцёле.
«Вялікім катэхізісам новага часу», «дарам Святога Духа», які «пачаў новую старонку гісторыі Касцёла ў свеце», лічаць Другі Ватыканскі Сабор рэлігійныя дзеячы, меркаванні якіх на сімпозіуме ў Мінску агучыў у сваім дакладзе Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч.