Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Рыма-каталіцкі Касцёл у Беларусі
Дзень апекі св. Юзафа Каласанса прайшоў у шчучынскай парафіі
30.11.2015 14:14

У той час, калі ў многіх парафіях перад пачаткам Адвэнту адбываюцца так званыя «Андрэйкі», у парафіі ў Шчучыне (Гродзенская дыяцэзія) абылося штогадовае піярскае свята «Patrocinium».

 
Новапрэзбітэр Алег Яновіч цэлебраваў прыміцыйную Імшу ў Дзятлаве
30.11.2015 12:52

26 лістапада ў парафіі Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі г. Дзятлава адбылася прыміцыйная святая Імша новапрэзбітэра Алега Яновіча, які 21 лістапада ў гродзенскім катэдральным касцёле св. Францішка Ксаверыя атрымаў прэзбітэрскае пасвячэнне з рук біскупа Гродзенскага Аляксандра Кашкевіча.

 
На салезіянскіх «Андрэйках» зладзілі «Вяселле ў Малінаўцы» і вярнуліся назад у 80-ыя і 90-ыя
30.11.2015 12:28

Радасныя «Андрэйкі» пад кіраўніцтвам салезіян 28 лістапада адсвяткавалі ў Мінску, Бараўлянах і Дзятлаве.

 
У санктуарыі ў Будславе Адвэнт пачаўся супольнай малітвай і адарацыяй для сем'яў
30.11.2015 12:22

Адвэнт 2015 года ў Нацыянальным санктуарыі Маці Божай Будслаўскай пачаўся не так, як заўсёды. Сёстры назарэтанкі разам са святарамі і парафіянамі арганізавалі супольную малітву і адарацыю Найсвяцейшага Сакрамэнту для сем'яў, каб разам перажываць Адвэнт у малітоўным чуванні.

 
Марыяніна Паўла Федаровіча пасвяцілі ў дыяканы ў Лідзе
30.11.2015 12:07

28 лістапада ў парафіі Узвышэння Святога Крыжа ў Лідзе адбылося дыяканскае пасвячэнне семінарыста Паўла Федаровіча, які належыць да супольнасці айцоў марыянаў. Пасвячэнне ўдзяліў дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Аляксандр Яшэўскі SDB.

 
«Анёлы» і «Рыбы» зладзілі «Андрэйкі» ў Глыбокім
30.11.2015 12:03

«Андрэйкі» — вясёлая забава перад Адвэнтам. Гэты час заўсёды вельмі любімы дзецьмі і моладдзю. У глыбоцкай парафіі такія «запусты» сталі традыцыяй. Але тое, што адбылося ў парафіі ў Глыбокім 28 лістапада, удзельнікі, магчыма, запомняць на доўгі час.

 
10 самых яркіх падзей з жыцця Касцёла ў Беларусі за апошні тыдзень
30.11.2015 11:37

Рэкалекцыі свецкіх кармэлітаў у Нарачы, сімпозіум з нагоды 50-годдзя Другога Ватыканскага Сабору, 140 гадоў супольнасці сясцёр назарэтанак, рэкалекцыі для валанцёраў «Карытас» і іншыя падзеі з жыцця Касцёла Беларусі за мінулы тыдзень.

 
Сцэнку «Самы лепшы падарунак на Божае Нараджэнне» прадставілі дзеці парафіі ў Геранёнах
30.11.2015 11:33

29 лістапада, у Першую нядзелю Адвэнту, дзеці парафіі Святога Мікалая ў Геранёнах (Гродзенская дыяцэзія) падрыхтавалі невялікую сцэнку пад назвай «Самы лепшы падарунак на Божае Нараджэнне».

 
30 лістапада — Свята св. Андрэя, Апостала
30.11.2015 03:00

 
Мц 4, 18–22
30.11.2015 03:00
«Яны адразу пакінулі сеткі і пайшлі за Ім»
 
<< Першая < Папярэдняя 641 642 643 644 645 646 647 648 649 650 Наступная > Апошняя >>

Старонка 641 з 1895
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.