24 лістапада ў Душпастырскім цэнтры ў Мінску адбылося першае пасяджэнне нядаўна ўтворанай Камiсiі па справах фармацыi семiнарыстаў i святароў пры Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі. Камісія была створана па рэкамендацыі Апостальскай Сталіцы на 60-м пленарным пасяджэнні ККББ.
«Усе зненавідзяць вас за імя Маё. Але і волас з галавы вашай не прападзе»
Год Міласэрнасці павінен быць для сем’яў і Касцёла часам збліжэння, усталявання больш моцнага саюзу, сказаў старшыня Папскай рады па справах сям’і. На думку арцыбіскупа Вінчэнца Паліі, сёння шматлікія сем’і занадта ізаляваныя ад Касцёла, а касцёльныя супольнасці з’яўляюцца для іх занадта бюракратычнымі і клерыкальнымі.
Выданне пад назвай «Дарагі Папа Францішак, я хацеў бы з’есці з табой падвячорак» з’явіцца ў сакавіку 2016 г. і будзе ўтрымліваць асабістыя адказы Святога Айца на 31 ліст, напісаны яму дзецьмі ва ўзросце ад 6 да 13 гадоў з усяго свету.
Штодзённа ў радыёэфіры італьянскай сталіцы будзе гучаць шэсць спецыяльных выпускаў інфармацыйнай перадачы, прызначанай для пілігрымаў і турыстаў, якія прыбудуць для святкавання Юбілейнага Года Міласэрнасці. У праекце задзейнічаны: Ватыканскае радыё, Roma Radio, рымскі метрапалітэн, Luceverde Aci (транспартны інфармацыйны рэсурс) і FsNews Radio (радыёстанцыя італьянскай чыгункі).
У Турэмным замку гісторыка-архітэктурнага музея-запаведніка ў Табольску (Цюменская вобласць, Расія) адкрыліся чатыры пакоі для малітвы дарэвалюцыйнага перыяду. У адным з пакояў, які ў катаржнай турме быў адкрыты для католікаў у 1898 годзе, упершыню за сто гадоў прайшла святая Імша.
20 лістапада сёстры місіянеркі Хрыста Валадара запрасілі моладзь парафіі Перамянення Пана ў Вавёрцы (Гродзенская дыяцэзія) на супольную падрыхтоўку да ўрачыстасці Пана нашага Езуса Хрыста, Валадара Сусвету.