Мінскі архікатэдральны касцёл, 1 лістапада 2015 г.
З нагоды святкавання Дня маці музычны гурт «Ave» Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне выступіў перад працаўнікамі гродзенскай турмы. Сваёй творчасцю семінарысты мелі магчымасць не толькі нагадаць аб ролі маці ў жыцці кожнага чалавека, але наблізіць постаць Хрыста асабліва да тых, хто непрадумана страціў сапраўдную свабоду, але шукае сэнс жыцця.
27 кастрычніка ў Вялікай Бераставіцы прайшла сустрэча міністрантаў Бераставіцкага дэканату, а 29 кастрычніка ў Ваўкавыску – Ваўкавыскага дэканату Гродзенскай дыяцэзіі.
Урачыстасць усіх Святых
1 чыт. (сш.16) Ап 7, 2–4. 9–14; Пс 24 (23), 1–2. 3–4аb. 5–6.2 чыт. 1 Ян 3, 1–3.Ев. Мц 5, 1–12а.
«Радуйцеся і весяліцеся, бо вялікая ўзнагарода вашая ў нябёсах»
Смерць... Яна можа сустрэць мяне праз гадзіну, а можа праз некалькі дзесяцігоддзяў. Яна завяршыць маё доўгае, напоўненае болем і цярпеннямі жыццё альбо прыйдзе зусім неспадзявана ў той самы час, калі і мне, і іншым людзям будзе здавацца, што я змог бы зрабіць яшчэ вельмі і вельмі шмат.
31 кастрычніка ў парафіі Найсвяцейшай Панны Марыі Ружанцовай (св. Дамініка) у Ракаве прайшло набажэнства для паляўнічых і рыбакоў з нагоды ўспаміну св. Губерта, іх нябеснага апекуна. Набажэнства ўзначаліў Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч.
Ракаў, 31 кастрычнiка 2015 г.
«А айцец Антоній сказаў, што імкнуцца да нябёсаў абавязкова. Гэты дзень 1 лістапада, калі ў Касцёле ўзгадваюць усіх, хто дакрануўся нябёсаў, —якраз для таго, каб нам, хто яшчэ кранаецца зямлі, нагадаць пра нашае самае важнае прызначэнне — імкнуцца да дасканаласці і стаць святымі…», — прагаворваў шэптам Вацак.
Пра гэта стала вядома падчас пасяджэння Рады па справах сям’і пры Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі, якое з нагоды 90-годдзя Пінскай дыяцэзіі прайшло 27 кастрычніка ў Пінску.