У адпаведнасці з рашэннем Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі, пасяджэнне якой праходзіла 27-28 кастрычніка ў Пінску, ксёндз Віталій Дабраловіч быў прызначаны дырэктарам Нацыянальнага Дабрачыннага каталіцкага таварыства «Карытас».
29 кастрычніка Папа Францішак прыняў на аўдыенцыі ўдзельнікаў VI Сусветнага кангрэсу Радыё Марыя, які праходзіць у італьянскай Колеваленцы на тэму «З Марыяй па дарогах свету».
29 кастрычніка ў парафіі Святой Сям’і ў Лідзе адбыўся дзень засяроджання для міністрантаў. Ён прайшоў у час школьных канікул і стаў для ўдзельнікаў выдатнай магчымасцю наблізіцца да Бога і карысна правесці час для духоўнага развіцця.
Кіраўніцтва аднаго шпіталя ў горадзе Бостан у ЗША звольніла ўрача, які папярэджваў пра рызыкі для здароўя гомасексуалістаў, абвінаваціўшы яго ў гамафобіі.
28 кастрычніка Віктар Прыходзька з Гомеля прыняў дыяканскае пасвячэнне ў касцёле св. Мікалая ў Кіеве. Пасвячэнне ўдзяліў ардынарый Кіева-Жытомірскай дыяцэзіі арцыбіскуп Пётр Мальчук OFM. Разам з Віктарам Прыходзькам пасвячэнне прыняў Войцех Вітэк з Польшчы, абодва з’яўляюцца навучэнцамі семінарыі «Redemptoris Mater».
1 чыт. Рым 9, 1–5; Пс 147B, 12–13. 14–15. 19–20.Ев. Лк 14, 1–6.
«Калі ў каго-небудзь з вас сын або вол упадзе ў калодеж, ці ж не выцягне яго ў дзень шабату?»
За месяц да канферэнцыі па зменах клімату ў Парыжы, каталіцкія патрыярхі, кардыналы і біскупы з усіх кантынентаў 26 кастрычніка 2015 г. апублікавалі зварот да сумленняў удзельнікаў пасяджэння ААН. Яны патрабуюць міжнароднага пагаднення, якое дапамагло б спыніць глабальнае пацяпленне.
29 кастрычніка ў курыі Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі адбылася сустрэча, на якой была абмеркавана падрыхтоўка беларускай каталіцкай моладзі да ўдзелу ў СДМ-2016.
У малітоўнай традыцыі грэка-католікаў Беларусі час восеньскіх заўпакойных службаў пачынаецца ў Бацькоўскую змітроўскую суботу (у гэтым годзе 24 кастрычніка) і працягваецца да канца актавы ўспаміну ўсіх памерлых вернікаў (10 лістапада).