5 жніўня апоўначы дапаможны біскуп Гродзенскай дыяцэзіі Юзаф Станеўскі ўзначаліў святую Імшу ў катэдральным касцёле св. Францішка Ксаверыя ў Гродне. Гэты дзень асабліва блізкі гродзенскім католікам, бо на яго прыпадае ўспамін Маці Божай Кангрэгацкай, якая больш за 350 гадоў апякуецца жыхарамі горада.
4 жніўня Папа Францішак сустрэўся на плошчы св. Пятра з 10 тыс. удзельнікаў Службы алтара з 23 краін Еўропы, Афрыкі і Лацінскай Амерыкі. Сустрэча была арганізавана асацыяцыяй “Coetus Internationalis Ministrantium” (Міжнародная арганізацыя міністрантаў) пад дэвізам, узятым з кнігі прарока Ісаі: “Вось я, пашлі мяне!” (Іс 6, 8).
Пасля летняга перапынку Папа Францішак аднавіў сустрэчы з вернікамі ў рамках агульных аўдыенцый у Ватыкане. Першая з іх прайшла 5 жніўня ў Зале Паўла VI. Пантыфік прысвяціў катэхезу тэме так званых “параненых сем’яў”.
Маладыя людзі з Душпастырства студэнцкай і працуючай моладзі «Open» Гродзенскай дыяцэзіі на чале з яго кіраўніком кс. Антоніем Грэмзам прымаюць удзел у Пілігрымцы даверу, якая праходзіць у французскай вёсцы Тэзэ.
У гэтым годзе сёстры салезіянкі візітаторыі EEG “Маці Бога” (Беларусь, Грузія, Расія, Украіна) з 26 ліпеня па 10 жніўня перажываюць свае духоўныя рэкалекцыі ў Шчучыне ў айцоў піяраў. Ксёндз Уладзімір Кабак SDB дапамагае ў гэтым глыбокімі канферэнцыямі, святой Імшой, сакрамэнтам паяднання і малітвай.
Tаму, хто становіцца вучнем Бога, хто здольны падпарадкаваць Яму ўсё сваё жыццё, не патрэбныя ані дакладныя доказы, ані формулы, ані тэарэмы. Дастаткова толькі веры.
З 30 ліпеня па 1 жніўня моладзь парафіі Божага Цела ў Нясвіжы разам з пробашчам кс. Пятром, сёстрамі Галінай і Янінай пабывала на беразе Нёмана з палаткамі, каб адпачыць і паразважаць над сваім жыццём.
«О, жанчына! Вялікая вера твая»
У Росіцу на ўрачыстасці ў гонар благаслаўлёных мучанікаў айцоў Юрыя Кашыры і Антонія Ляшчэвіча крочыць пешая пілігрымка з Барысава. Пілігрымка пачалася 31 ліпеня.