Святы Ян Марыя Віянэй — знакаміты пробашч з Арса (Францыя), пры жыцці якога маленькая вёска Арс пераўтварылася ў месца паломніцтва, дзе людзі знаходзілі аздараўленне сваіх фізічных і духоўных хваробаў. Лічыцца заступнікам усіх пробашчаў і духоўных кіраўнікоў, таму ў гэты дзень парафіяне звычайна віншуюць сваіх святароў.