«Хто да Мяне прыходзіць, не будзе галодны, і хто верыць у Мяне, ніколі не будзе прагнуць».
У гэтым навучальным годзе да семінарыйнай супольнасці далучыцца адзін юнак з Пінскай дыяцэзіі - Уладзіслаў Козел.
На 4 жніўня запланавана біскупскае пасвячэнне 44-гадовага кс. Ёзэфа Чжанг Йінліна, прызначанага біскупам дыяцэзіі Аньянг у правінцыі Хэнань у цэнтральна-ўсходнім Кітаі. Гэта будзе першы такога роду абрад за апошнія тры гады, а таксама падчас цяперашняга пантыфікату і ад часу, калі Святы Пасад і Кітай аднавілі дыялог у чэрвені 2014 г.
У Навагрудак на сёлетнія ўрачыстасці 72-годдзя мучаніцкай смерці 11 сясцёр назарэтанак, якія 1 жніўня 1943 года былі расстраляны фашыстамі, прыйшла пілігрымка з Новай Мышы (Пінская дыяцэзія). Такім чынам, пілігрымка, якая існавала раней, але апошнія гады па розных прычынах не магла быць арганізавана, аднавілася.
У Браславе працягваецца Х сустрэча моладзі Віцебскай дыяцэзіі. Трэці дзень сустрэчы пачаўся малітвай, падчас якой духоўныя асобы і маладыя людзі прасілі Бога адкрыць іх сэрцы, даць пачуць усё тое, што Ён хоча сказаць, а таксама аб патрэбных ласках для кожнага з іх і благаслаўленні на чарговы дзень сустрэчы.
1 жніўня ў касцёле Перамянення Пана ў Навагрудку адбылася святая Імша ў межах урачыстасцяў 72-й гадавіны мучаніцкай смерці благаслаўлёных навагрудскіх сясцёр назарэтанак. Эўхарыстыю ў навагрудскім фарным касцёле, дзе маліліся і ўдзельнічалі ў штодзённых святых Імшах сёстры мучаніцы, узначаліў біскуп Пінскі Антоні Дзям’янка.
Успамін св. Альфонса Марыі Лігуоры, біскупа і доктара Касцёла
1 чыт. (сш.15) Рым 8, 1–4; Пс 119 (118), 9–10. 11–12. 13–14.Ев. Мц 5, 13–19.
Альбо: 1 чыт. Лев 25, 1. 8–17; Пс 67 (66), 2–3. 5. 7¬8.Ев. Мц 14, 1–12.
«Вы — святло свету»
31 ліпеня лес каля Навагрудка, дзе ў час вайны фашысты расстралялі 11 сясцёр назарэтанак, наведалі шматлікія пілігрымы. Сястра Стэлла і 10 яе сябровак загінулі там ранкам 1 жніўня 1943 г., аддаўшы жыццё за бацькаў сем’яў.