Ва ўмовах рэзкага скарачэння колькасці пілігрымаў, якія прыязджаюць на Святую Зямлю, настаяцель мясцовай францішканскай супольнасці і кусташ Святой Зямлі айцец Пьербаціста Піцабала заклікаў хрысціян не пакідаць радзіму Езуса. Святар пераконвае, што месцы, якія наведваюць пілігрымы, з'яўляюцца бяспечнымі.
Папа Францішак абвясціў поўны адпуст для пілігрымаў, якія накіруюцца ў санктуарыі ў Лаёле і Манрэсе ў Іспаніі ў рамках святкавання першага юбілейнага года “Ігнацыянскага шляху”, што пачаўся 31 ліпеня 2015 г., у літургічны ўспамін св. Ігнацыя Лаёлы. Два адпаведныя дэкрэты былі выдадзены Апостальскай пэнітэнцыярыяй.
Святы Айцец адзначаны прэміяй “Абаліцыяніст года” за ўклад у паўсюдную адмену смяротнага пакарання. Узнагарода штогадова прысуджаецца італьянскай праваабарончай асацыяцыяй “Не кранаць Каіна” (Nessuno tocchi Caino), дзейнасць якой носіць міжнародны характар.
Што рабіць святару, калі ён убачыць, што ў яго касцёле на Імшы прысутнічае Прэзідэнт, які падтрымаў закон, несумяшчальны з хрысціянскай этыкай, і мае намер прыступіць да святой Камуніі?
Распавядзем пра найбольш балючыя старонкі найноўшай гісторыі парафіі Святога Мікалая, біскупа, у Свіры (Мінска-Магілёўская архідыяцэзія).
Лета – час натхнення сонцам, блакітным небам, неверагоднымі беларускімі краявідамі і цудамі Бога. Адпачынак з Нябесным Айцом выбірае шчучынская моладзь на працягу ўжо 10 гадоў.
Як было сказана ў папярэднім артыкуле, па палітычных прычынах у складзе вялікай дэлегацыі ад Рускай мітраполіі адсутнічалі прадстаўнікі з земляў Літвы і Польшчы, а былі толькі дэлегаты з паўночна-ўсходняй Русі, пераважна з княства Маскоўскага. Як яны перажывалі падзеі ва Фларэнцыі? Якая была іх роля на Саборы?
У санктуарыі Маці Божай Валадаркі азёраў у Браславе праходзіць сустрэча моладзі Віцебскай дыяцэзіі. Адкрыццё сустрэчы адбылося 29 ліпеня. Другі дзень сустрэчы пачаўся з малітвы.
Успамін св. Ігнацыя Лаёлы, святара.1 чыт. (сш.15) 1 Кар 10, 31 – 11, 1; Пс 34 (33), 2-3. 4-5. 6-7. 8-9. 10-11.Ев. Лк 14, 25-33.
Альбо: 1 чыт. Лев 23, 1. 4–11. 15–16. 27. 34b–37; Пс 81 (80), 3–4. 5–6ab. 10–11ab
«Ці не сын Ён цесляра? Адкуль жа ў Яго ўсё гэта? »