Каля 1 млн. еўра – ахвяраванні, сабраныя падчас нядаўняга выстаўлення Турынскай плашчаніцы, – будуць прызначаны на дапамогу бедным і мігрантрам. Такое рашэнне прыняў Папа Францішак, даведаўшыся аб вялікай колькасці ахвяраванняў, складзеных пілігрымамі, якія прыбылі ўшанаваць адну з самых знакамітых хрысціянскіх рэліквій.
«Гаворка ідзе не толькі пра еўра, - пішуць біскупы, - але і пра тое, каб ажыццявіць еўрапейскі ідэал, ставячы новыя мэты ў кантэксце абноўленага абавязацельства». «Мэты, пастаўленыя на сёння, - канстатуюць іерархі, - далёкія ад рэалізацыі».
22 ліпеня адышла ў вечнасць Рамуальда Толкач – маці с. Марыны Толкач ISSM, якая працуе ў курыі Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі.
Спевы праслаўлення і веліч паліфаніі. Былы цэх, поўны спевакоў, удзень і джазавыя імправізацыі ўначы. Пошукі Бога, схаванага ў музыцы, і досвед Яго любові там, дзе больш за дзве сотні братоў і сясцёр. Прафесіяналы, пачынаючыя музыкі і спевакі сабраліся разам, каб супольна праслаўляць Створцу. Сёлета Івянец у трынаццаты раз запрасіў ахвотных на «Музычную майстэрню».
Ваенны капелан — святар, які афіцыйна і стала выконвае абавязкі па душпастырству сярод вайскоўцаў, дапамагае ім у баі і штодзённым жыцці. Як жа жывуць і змагаюцца са злом святары, якія служаць Богу і бліжнім у такіх умовах?
21 ліпеня ў Ватыкане мэры найбуйнейшых гарадоў свету падпісалі сумесную дэкларацыю з абавязацельствамі істотна паменшыць забруджванне планеты, палепшыць клопат аб бедных і іх экалагічным здароўі. Папа Францішак таксама пакінуў свой подпіс пад дакументам, дадаўшы, што падзяляе яго змест.
Заклапочанасць Папы лёсам бедных падтрымалі ўдзельнікі дзвюх сустрэч, арганізаваных у Ватыкане Папскай акадэміяй навук. 21-22 ліпеня там праходзяць канферэнцыя па ўстойлівым развіцці і абароне навакольнага асяроддзя і семінар на тэму барацьбы супраць сучаснага рабства.