Унікальны касцёл у Княжыцах пры дарозе на Магілёў, былы дамініканскі касцёл у стыле віленскага барока ў Смалянах, гіганцкі каталіцкі храм св. Веранікі ў Селішчы – што аб’ядноўвае ўсе гэтыя святыні? Справа ў тым, што гэтыя помнікі архітэктуры зараз паціху разбураюцца.
Вечар другога дня моладзевай сустрэчы ў Івянцы завяршыўся канцэртам ўдзельнікаў "музычнай майстэрні", гуртоў “Laudans” і “Parakletos”. Разбавіла музычную частку праграмы грандыёзнае і запамінальнае фаершоў.
Дарагія сябры, у гэтым матэрыяле мы прапануем беглы агляд усіх падзей з Малітоўнай сустрэчы моладзі, якая праходзіць у Івянцы з 26 па 28 ліпеня. Матэрыял абнаўляецца ў рэжыме рэальнага часу.
Юныя ўдзельнікі Малітоўнай сустрэчы моладзі ў Івянцы змаглі лепш пазнаёміцца з працай каталіцкіх журналістаў на майстар-класе, які айцец Аляксандр Улас правёў у суботу.
Канцэртам-малітвай скончыўся першы дзень сустрэчы моладзі ў Івянцы, якая праходзіць з 24 па 26 ліпеня.
Упершыню евангелізацыйная група «4В» (Божая банда былых бандытаў) дзялілася гісторыямі свайго жыцця з беларускай моладдзю. Усе ўдзельнікі маюць асабістую гісторыю навяртання да Хрыста. Пётр, Гося і іншыя ездзяць у шпіталі, турмы, інтэрнаты і абвяшчаюць евангелле.
23 ліпеня ва ўзросце 88 гадоў пасля доўгай хваробы адышоў у вечнасць амерыканскі кардынал Уільям Уэйкфілд Баўм, былы прэфект Кангрэгацыі Каталіцкай Адукацыі і Вялікі пэнітэнцыярый.
Для перамогі над СНІДам неабходна адзінства, адзначыў Папа Францішак у пасланні да ўдзельнікаў VIII Міжнароднай канферэнцыі па праблеме СНІДу, якая прайшла 19-22 ліпеня ў Ванкуверы (Канада). Зварот Пантыфіка быў скіраваны за подпісам Дзяржаўнага Сакратара Яго Святасці кардынала П’етро Параліна.