З 20 ліпеня ў Івянцы праходзіла ХІІІ Музычная майстэрня, якая сабрала больш за 250 удзельнікаў з розных месцаў Беларусі. «Музычная майстэрня» ў Івянцы з кожным годам прыцягвае маладых і здольных людзей, для якіх музыка — неад’емная частка жыцця.
24 ліпеня ў парафіі Найсвяцейшай Панны Марыі Вастрабрамскай Маці Міласэрнасці ў Гродне адбылася святая Імша за памерлую Рамуальду Толкач, маці шанштацкай сястры Марыны Толкач. Рамуальда Толкач адышла ў вечнасць 22 ліпеня.
Калі думка пра святарства не дае табе спакою, магчыма, варта зрабіць яшчэ крок наперад і пачаць афіцыйна распазнаваць гэта з дапамогай Касцёла? У гэтым можа дапамагчы менавіта семінарыя, якая з’яўляецца месцам распазнавання паклікання і месцам падрыхтоўкі да выканання святарскага служэння.
З 17 па 22 ліпеня ў Навагрудку прайшлі курсы-рэкалекцыі для кансультантаў сямейнага жыцця, якія арганізавала Рада па справах сям’і пры Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі. Сёлета ў рэкалекцыях прынялі ўдзел рыма-католікі, праваслаўныя і грэка-католікі з усёй Беларусі – кансультанты і навучэнцы «Школы сямейнага жыцця» ў Гродне і Мінску разам са сваімі сем’ямі.
У нядзелю 26 ліпеня, за год да Сусветнага дня моладзі, пры Марыяцкай базыліцы ў Кракаве (Польшча) будзе прыведзены ў рух спецыяльны гадзіннік, які будзе адлічваць час, што застаўся да міжнароднага моладзевага форуму.
Сёння Езус хоча нам сказаць, наколькі важны кожны чалавек для Бога, што менавіта той Божы вобраз і падабенства, якія былі дэфармаваны першародным грахом, дзякуючы Божай любові і збаўчым учынкам Езуса Хрыста былі адноўлены ў чалавеку.
Папа Францішак прывітаў і падтрымаў Касцёл у Англіі і Уэльсе з нагоды Дня абароны жыцця, які будзе адзначацца там 26 ліпеня 2015 г. Спецыяльнае пасланне Пантыфіка атрымаў Апостальскі Нунцый у Вялікабрытаніі арцыбіскуп Антоніо Меніні і ўручыў яго адказнаму за рэалізацыю ініцыятывы біскупу Джону Шэрынгтану.