З дня 25 ліпеня 2015 г. ксёндз Ян Саламон вызвалены з выканання абавязкаў рэктара Міждыяцэзіяльнай вышэйшай духоўнай семінарыі імя святога Тамаша Аквінскага ў Пінску ў сувязі з неаднаразовай просьбай святара, скіраванай як да цяперашняга біскупа Пінскай дыяцэзіі, так і да яго папярэдніка. Новым рэктарам семінарыі прызначаны ксёндз Андрэй Рылка.
У час малітоўных сустрэч, у час рэкалекцый у Вялікі пост, у пакутных набажэнствах альбо проста ў многіх канферэнцыях мы чуем запрашэнне святароў да навяртання і пакаяння. Сёлета гэтыя словы-запрашэнні гучаць асаблівым чынам, бо перажываем год пад лейтматывам "навяртанне і пакаянне". Чаму навяртанне такое важнае для чалавека? Што яно ў сабе змяшчае?
Вечарам 24 ліпеня ў Івянцы прайшоў традыцыйны, ужо трынаццаты па ліку, канцэрт «Музычнай майстэрні», які сабраў вялікую колькасць удзельнікаў.
24 ліпеня ў Івянцы стартавала чарговая Малітоўная сустрэча моладзі. Сёлета яна праходзіць пад тэмаю «Маё асабістае навяртанне».
Праект пагаднення гарадоў, бяспечных для навакольнага асяроддзя, стаў вынікам двухдзённага пасяджэння мэраў з усяго свету ў Ватыкане. Ён утрымліваецца ў дэкларацыі, выдадзенай пасля сімпозіума “Росквіт, людзі і планета – дасягненні ўстойлівага развіцця ў нашых гарадах”, які завяршыўся 22 ліпеня і быў арганізаваны Папскай акадэміяй навук.
19-24 ліпеня адбылася пілігрымка з Ліды “шляхам святога Яна Паўла ІІ” у Польшчу. У ёй прынялі ўдзел урачы, прадстаўнікі службы аховы здароўя і іншыя жыхары горада – у цэлым 53 чалавекі.
– Не заўважыць tirówkę (з польск. – дарожная прастытутка) на трасе немагчыма, – гаворыць кс. Марэк Порыжала. – Яны бачны здалёк – у яскравым адзенні, “галасуюць” на дарогах, перакрыжаваннях, чакаюць на паркінгах.