Апостальская Сталіца ўпершыню ў гісторыі будзе прымаць удзел у Венецыянскім кінафестывалі. У рамках пазаконкурснай праграмы там прадставяць дакументальны фільм Ватыканскага тэлевізійнага цэнтра “Самая маленькая армія ў свеце”, прысвечаны Папскай швейцарскай гвардыі.
29 ліпеня ў санктуарыі Маці Божай Валадаркі азёраў у Браславе пачалася Х юбілейная сустрэча моладзі Віцебскай дыяцэзіі. На сустрэчы сабраліся маладыя людзі, законныя сёстры і святары з розных куткоў Беларусі.
Пан Бог заўсёды ўмацоўвае нашую слабую веру цудамі. Найбольшым цудам у нашым зямным жыцці з’яўляецца цуд перамянення хлеба і віна ў Цела і Кроў Хрыста.
Ад 50 да 70 тыс. хрысціян утрымліваюцца ў канцэнтрацыйных лагерах у Паўночнай Карэі. Такія дадзеныя прыводзяцца ў справаздачы італьянскага аддзялення “Сaritas”. У дакуменце гаворыцца, што хрысціяне з’яўляюцца самай пераследаванай катэгорыяй вернікаў у свеце.
У выніку здарэння загінулі па меншай меры 20 чалавек, яшчэ каля 30 атрымалі траўмы.
Апостальская Сталіца падтрымала пагадненне аб адмене мытных збораў з больш чым 200 тэхналагічных прадуктаў, падпісанае большасцю краін-членаў Сусветнай гандлёвай арганізацыі. Паводле экспертаў, гэтае рашэнне абумовіць зніжэнне коштаў, стварэнне новых працоўных месцаў і дасць новы імпульс эканоміцы на глабальным узроўні.
Стала вядома аб новым месцы, якое можа быць выдзелена гарадскімі ўладамі ў Гомелі пад будаўніцтва касцёла Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі. Адміністрацыя Савецкага раёна запрашае гомельцаў абмеркаваць магчымасць будаўніцтва касцёла на Рэчыцкім праспекце каля скульптуры «Рысь» - недалёка ад канчатковага прыпынку тралейбусаў «Сонечны», на выездзе з горада.
25 ліпеня ў Маладзечне два капуцыны склалі вечныя манаскія абяцанні. Адзін з іх – маладзечанец Максім Варанюк. Ён расказаў парталу Kraj.by, як гэта – назаўсёды стаць манахам.
1 чыт. Зых 40, 16–21. 34–38; Пс 84 (83), 3. 4. 5–6а і 8а. 11.Ев. Мц 13, 47–53.
Альбо: Успамін св. Пятра Хрызалога, біскупа і доктара Касцёла.1 чыт. (сш.15) Эф 3, 8-12; Пс 119 (118), 9-10. 11-12. 13-14.Ев. Лк 6, 43-45.