Як прачытаць знакі паклікання? Магчыма, Бог кліча цябе да святарства! |
Усяго патроху |
23.07.2015 18:07 |
Агульныя прынцыпы 1. Пакліканне да святарства – вялікі дар, нешта вельмі каштоўнае. Гэта падарунак, які немагчыма заслужыць. Бог удзяляе яго задарма. 2. Бог кліча самымі рознымі спосабамі самых розных мужчын, нават у розным узросце. Бог мае ў гэтым дзіўныя ідэі і вялікае пачуццё гумару. Ён можа паклікаць самых нечаканых людзей. Таксама і цябе. 3. Варта дапусціць у разважаннях аб сваёй будучыні такі шлях жыцця для сябе. Не трэба яго баяцца – зусім наадварот. Калі акажацца, што святарскае пакліканне – для цябе, то ты будзеш у ім шчаслівы, як і ў кожным іншым. Ёсць умова: трэба ў гэтым пакліканні ўдзельнічаць, палюбіць яго. Распакаваць падарунак і цешыцца ім.
1. Бог, адорваючы чалавека пакліканнем, прамаўляе канкрэтна да яго сэрца. Нараджаецца ўнутранае прагненне, цяга. Трэба паклапаціцца аб тым, каб было крыху цішыні, адарванасці ад спраў, каб пачуць такі голас. Часта Бог прамаўляе так на ціхай малітве. 2. Штосьці прыцягвае да такога стылю жыцця. Тады няма думак аб тым, што буду цэлебраваць Імшу ці вучыць рэлігіі. Гэта штосьці неакрэсленае, таямнічае, вельмі асабістае. І разам з тым яно нейкім чынам узрушвае. 3. Разам з гэтым унутраным натхненнем я магу здзяйсняць розныя рэчы:
Падказка: Варта паразмаўляць аб сваіх адчуваннях з мудрым святаром. Расказаць яму аб сваіх страхах і сумненнях. Акрамя таго, шчыра запытаць сябе: чаго я сапраўды жадаю, нягледзячы на мае страхі ці прэсінг атачэння? Увага! Гэтая ўнутраная, асабістая цяга з’яўляецца першай, ключавой і найважнейшай. Без яе – нават калі б я меў усялякія схільнасці да таго, каб быць святаром, – нічога не будзе. Знешнія пацвярджэнні 1. Унутранае запрашэнне Езуса, гэтая цяга, павінна быць пацверджана знешнімі знакамі. Падказка: Маліся, прасі аб знешніх пацвярджэннях, калі пачынаеш распазнаваць у сабе ўнутраную цягу. 2. Асноўнымі знакамі з’яўляюцца: дастатковае здароўе, інтэлектуальныя здольнасці, якія дазваляюць скончыць вышэйшую духоўную навучальную ўстанову, быццё доўгі час веруючым чалавекам. Як правіла, без гэтага цябе не прымуць у семінарыю. 3. Ёсць таксама іншыя знешнія знакі. Яны могуць быць вельмі рознымі. Вось асноўныя групы такіх знакаў:
Увага! Прысутнасць многіх знешніх знакаў без унутранага запрашэння, цягі ў кірунку святарства, не азначае, што ты маеш пакліканне. Што не перашкаджае ў прыняцці паклікання:
Калі думка пра святарства не дае табе спакою, магчыма, варта зрабіць яшчэ крок наперад і пачаць афіцыйна распазнаваць гэта з дапамогай Касцёла? У гэтым нам можа дапамагчы менавіта семінарыя, якая з’яўляецца месцам распазнавання паклікання і месцам падрыхтоўкі да выканання святарскага служэння. Там мы рыхтуемся да прыняцця канчатковага рашэння і аддаем сябе ў ацэнку Касцёла. Калі ты чуеш пакліканне да святарства, калі гэтая думка ўвесь час не дае табе спакою, пайдзі ў семінарыю. У Беларусі ёсць дзве Вышэйшыя духоўныя семінарыі – у Гродне і Пінску, і іх дзверы шырока адчынены для новых кандыдатаў. Тым больш што неўзабаве адбудуцца ўступныя экзамены... Апрацаваў кс. Юрый Марціновіч |