Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Рыма-каталіцкі Касцёл у Беларусі
Майстэрня па пашыве літургічнага адзення «SACRIS VESTIBUS» запрашае да набыцця сваёй прадукцыі
25.06.2015 18:27

Літургічнае адзенне, алтарная бялізна, дэкаратыўнае аздабленне святыні з’яўляюцца неад’емнай часткай гістарычных хрысціянскіх традыцый, якія поруч з музычным, выяўленчым, тэатральным, архітэктурным мастацтвам уваходзяць у агульны комплекс рыма-каталіцкага набажэнства. З клопатам пра прыгажосць літургіі Рыма-Каталіцкага Касцёла ў Беларусі намаганнямі братоў капуцынаў было створана атэлье па пашыве літургічнага адзення „SACRIS VESTIBUS”.

 
«Першы першай»: пілігрымка з Ліды вырушыла ў шлях
25.06.2015 17:01

25 чэрвеня выйшла пілігрымка «Ліда-Будслаў», якая ў гэтым годзе ўпершыню з гэтага каталіцкага краю была арганізавана кс. Уладзіславам Сурвілам. Сёння пілігрымы, колькасць якіх 56, дойдуць да Ліпнішак.

 
Папа сустрэўся з яўрэйскай дэлегацыяй
25.06.2015 15:25

Да супрацоўніцтва ў ініцыятывах, накіраваных на абарону чалавечага жыцця і творчасці, чалавечай годнасці, справядлівасці і салідарнасці, і, перш за ўсё, міру, заклікаў Папа Францішак хрысціян і паслядоўнікаў юдаізму, прымаючы 25 чэрвеня ў Ватыкане дэлегацыю найстарэйшай пастаянна дзеючай яўрэйскай арганізацыі “B’nai B’rith International”.

 
Ватыканскі кардынал: Папа не супраць свету бізнесу
25.06.2015 14:26

Меркаванне, што энцыкліка Папы Францішка “Laudato si’” ўяўляе сабой атаку на бізнес і свабодны рынак, няправільнае, сказаў агенцтву “Zenit” кардынал Пітэр Тарксан, старшыня Папскай рады „Iustitia et Pax”.

 
Як біскуп атрымлівае свой герб? Распавядае біскуп намінат Аляксандр Яшэўскі
25.06.2015 12:53

«Кожны біскуп сам вызначае тэалагічную і сімвалічную сутнасць свайго герба», — распавёў Catholic.by новапрызначаны дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Аляксандр Яшэўскі па тэлефоне. Аднак геральдыка — навука пра гербы — мае свае правілы і амаль тысячагадовыя традыцыі, якія нельга парушаць. Чаму яна дагэтуль важная для Касцёла?

 
Хрысціянін і права. Дыяцэзіяльныя біскупы (ІІ)
25.06.2015 12:19

Мы працягваем гаворку аб правах і абавязках дыяцэзіяльнага біскупа. Мы ўжо казалі аб тым, што ў Касцёле ёсць уставадаўчая, выканаўчая і судовая ўлада. Дык вось, на ўзроўні дыяцэзіі менавіта дыяцэзіяльны біскуп мае ўставадаўчую ўладу, ён павінен выконваць яе асабіста і не можа нікому яе дэлегаваць, але пры ажыццяўленні гэтай улады дыяцэзіяльны біскуп заўсёды павінен памятаць аб нормах, якія маюць вышэйшы ранг.

 
Хрысціянін і права. Дыяцэзіяльныя біскупы (І)
25.06.2015 12:18

Як мы ўжо казалі, біскупы раздзяляюцца на дыяцэзіяльных і тытулярных, сёння мы пачнём гаварыць аб дыяцэзіяльных біскупах – тых, апецы каго давераны пэўны мясцовы Касцёл. Але як мы ўжо казалі, мясцовы Касцёл – гэта не толькі дыяцэзіі, але таксама іншыя ўстановы – напрыклад, вікарыяты, абацтвы і г.д.

 
Біскуп Юзаф Станеўскі ўдзяліў сакрамэнт канфірмацыі ў Мсцібаве
25.06.2015 11:57

24 чэрвеня, ва ўрачыстасць нараджэння св. Яна Хрысціцеля, дапаможны біскуп Гродзенскай дыяцэзіі Юзаф Станеўскі ўдзяліў сакрамэнт канфірмацыі вернікам парафіі Св. Яна Хрысціцеля ў Мсцібаве.

 
Трэці дзень VII Парафіяды Гродзенскай дыяцэзіі быў прысвечаны тэатру
25.06.2015 11:53

Трэці дзень VII Парафіяды дзяцей і моладзі Гродзенскай дыяцэзіі, 24 чэрвеня, быў прысвечаны тэатру – аднаму з элементаў трыяды “святыня – тэатр – спорт”, з якіх складаецца парафіяда. Пасля папярэдняга дня, калі маладыя вернікі ўдзельнічалі ў спартыўных спаборніцтвах, праграма гэтага дня дала ім магчымасць выявіць свае веды і таленты.

 
25 чэрвеня — XII Звычайны тыдзень
25.06.2015 03:00

1 чыт. Быц 16, 1-12. 15-16 альбо (карац.) Быц 16, 6b-12. 15-16; Пс 106 (105), 1-2. 3-4a. 4b-5.
Ев. Мц 7, 21-29.

 
<< Першая < Папярэдняя 801 802 803 804 805 806 807 808 809 810 Наступная > Апошняя >>

Старонка 806 з 1895
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.