Увечары 22 чэрвеня адбылося адкрыццё мемарыяльнага комплексу «Трасцянец», куды былі запрошаны і прадстаўнікі Каталіцкага Касцёла: Апостальскі Нунцый у Беларусі арцыбіскуп Клаўдыё Гуджэроцці, Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч, кс. Дзмітрый Пухальскі і кс. Юрый Санько.
Выклікі, пакліканне і місія сям’і – кіруючыя прынцыпы Працоўнага дакумента (Instrumentum Laboris) Сінода Біскупаў, які адбудзецца ў кастрычніку ў Ватыкане. Ён быў апублікаваны 23 чэрвеня і стаў адлюстраваннем заключнага дакумента мінулагодняй пазачарговай біскупскай асамблеі (Relatio Synodi), да якога былі далучаны вынікі адказаў на анкету, разасланую Генеральным сакратарыятам у мясцовыя Касцёлы.
22 чэрвеня ў Гродне адкрылася VII Парафіяда дзяцей і моладзі Гродзенскай дыяцэзіі. Парафіяда, якая завершыцца 25 чэрвеня і праходзіць пад дэвізам “Навярні нас, Пане, і да Цябе вернемся”, сабрала амаль 480 удзельнікаў з 33 парафій дыяцэзіі.
Святой Імшой у катэдральным касцёле імя Найсвяцейшай Панны Марыі ў Мінску, якая адбудзецца 28 чэрвеня ў 13.00, распачынаюцца Купалаўскія дні.
"Журналістыка - вельмі важная частка дэмакратычнага ладу, бо гэта інструмент, які дапамагае чалавеку зразумець і вырашыць вельмі важныя жыццёвыя справы правільна, эфектыўна, паслядоўна", - перадае словы вярхоўнага архіепіскапа на пенсіі Украінскай Грэка-Каталіцкай Царквы кардынала Любаміра Гузара прэс-служба УГКЦ.
23 чэрвеня ў Магілёўскім гарвыканкаме Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч сустрэўся са старшынёй Магілёўскага гарвыканкама Уладзімірам Цумаравым і намеснікам старшыні Магілёўскага аблвыканкама Валерыем Мялешкам. Падчас сустрэчы арцыбіскуп прадставіў уладам новапрызначанага дапаможнага біскупа Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Аляксандра Яшэўскага.
Святочныя мерапрыемствы ў гонар 125-годдзя святара і паэта Канстанціна Стаповіча (Казіміра Сваяка) прайшлі 20 чэрвеня ў касцёле Найсвяцейшай Тройцы вёскі Засвір на Мядзельшчыне.
21 чэрвеня ў парафіі Святога Юды Тадэвуша ў Вішневе (Гродзенская дыяцэзія, Смаргонскі дэканат) адбылася парафіяльная ўрачыстасць Нараджэння Яна Хрысціцеля. Гэты парафіяльны адпуст заўсёды пераносіцца на нядзелю, каб як мага больш людзей (у тым ліку з-за мяжы, пераважна з Літвы) маглі прыняць у ім удзел.
«Мы хочам абараніць права дзяцей мець маму і тату, хочам абараніць нашых дзяцей ад гендэрнай ідэалогіі, якая прыхавана, але з кожным разам больш нахабна ўваходзіць у школы», — кажуць арганізатары маніфестацыі, якая адбылася ў Рыме 20 чэрвеня.