Па традыцыі кожныя два гады аўстрыйская арганізацыя «Карытас» Лінц праводзіць сустрэчу партнераў «Карытас» з розных краінаў свету, падчас якой абмяркоўваюцца асноўныя накірункі работы арганізацыі. У гэтым годзе «Карытас» Лінц адзначае 25-годдзе сваёй дзейнасці, таму чарговая сустрэча партнераў “Карытас” адбылася 21-24 чэрвеня менавіта ў Аўстрыі, у горадзе Лінц. Удзел у ёй прынялі дырэктары гэтай арганізацыі і нашай краіны.