У межах свайго візіту ў Германію біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч па запрашэнні святароў Таварыства Хрыста для палякаў-эмігрантаў (хрыстусоўцы) 21 чэрвеня ўзначаліў святую Імшу ў касцёле Маці Божай Успамогі верных у г. Брыль каля Кёльна, падчас якой удзяліў сакрамэнт канфірмацыі групе вернікаў.
1 чыт. Быц 13, 2. 5–18; Пс 15 (14), 2–3ab. 3c–4ab. 5.Ев. Мц 7, 6. 12–14.
18 кастрычніка падчас Сіноду Біскупаў па справах сям'і Папа Францішак кананізуе Луі і Зэлі Мартэн — бацькоў св. Тэрэзы з Лізьё. Пра гэта паведамляе, спасылаючыся на I-Media, французскі часопіс La Croix.
«З боку Каталіцкага Касцёла я прашу вас аб прабачэнні за адносіны і паводзіны нехрысціянскія, і нават нялюдскія, якія мы мелі адносна вас у гісторыі. У імя Пана Езуса Хрыста, прабачце нам!» — сказаў Папа Францішак у Турыне 22 чэрвеня падчас сустрэчы з прадстаўнікамі Царквы Вальдэнсаў, найстарэйшай рэфармацкай супольнасці ў свеце. Упершыню ў гісторыі Пантыфік пераступіў парог храма вальдэнсаў.
19–20 чэрвеня адбылася сустрэча працуючай моладзі і маладых сем’яў парафіі Узвышэння Святога Крыжа ў Вілейцы. Месца і стыль сустрэчы былі выбраны адмыслова, бо 10 гадоў таму гэтыя ж, тады яшчэ маленькія, хлопцы і дзяўчаты першы раз сабраліся на рэкалекцыі на беразе в. Нарач разам з пробашчам парафіі кс. Аляксандрам.
16 чэрвеня адбылася пілігрымка дзяцей і моладзі парафіі Узвышэння Святога Крыжа ў Вілейцы ў Баранавічы і Нясвіж.
Вельмі асабістым стаў для Папы Францішка візіт у турынскі касцёл св. Тэрэзы, дзе ў 1907 г. адбыўся шлюб яго дзядулі і бабулі Джавані Берголіо і Розы Васала і дзе ў 1908 г. быў ахрышчаны яго бацька Марыа. Пантыфік жадаў такім чынам прадэманстраваць вялікае значэнне сям’і за некалькі месяцаў перад Сінодам Біскупаў, які будзе прысвечаны гэтай тэме.
Да смелай пазіцыі адносна цяжкасцяў і творчага служэння, асабліва найбольш патрэбуючым, заклікаў моладзь 21 чэрвеня на плошчы «Vittorio» ў Турыне Папа Францішак. У сваім імправізаваным выступленні Пантыфік заклікаў маладых вернікаў да супрацьстаяння культуры геданізму і імкнення да чыстай любові.
На «Канікулах з Богам — 2015», якія праходзілі з 10 па 20 чэрвеня ў Докшыцах, прысутнічала больш за 100 дзяцей.