У гэтыя дні адзначаецца 80-я гадавіна першага публічнага ўшанавання абраза Езуса Міласэрнага, які быў намаляваны паводле візіі святой сястры Фаўстыны.
Калегія кардыналаў мае свае пачаткі ў біскупах суседніх з Рымскай дыяцэзій, а таксама ў святарах і дыяканах Вечнага горада, якія былі дарадчыкамі Папы.
Папа Францішак сустрэўся з Генеральным сакратаром ААН Пан Гі Мунам, які прымае ўдзел у аднадзённым семінары ў Папскай акадэміі навук на тэму “Абараніць зямлю, зрабіць высакародным чалавецтва. Маральнае вымярэнне кліматычных зменаў і ўстойлівага чалавецтва”. Святы Айцец наведаў яе раніцай 28 красавіка, каб асабіста прывітаць высокага госця.
Дэвізам сёлетніх Дзён моладзі стала парафраза «Чыстыя сэрцам бачаць Бога», пададзеная Папам Францішкам моладзі ўсяго Касцёла на бягучы год: «Шчаслівыя чыстыя сэрцам, бо яны Бога ўбачаць». Гэта словы аднаго з благаслаўленняў Пана Езуса.
У Смаргоні скончваюцца апошнія прыгатаванні да ХХІІ Дыяцэзіяльных дзён моладзі Гродзенскай дыяцэзіі, якія адбудуцца 1-3 мая. Плакаты на святыні, падрыхтоўка сцэны, нават размовы ў крамах і на вуліцах горада — усё сведчыць пра тое, што салезіянская супольнасць св. Яна Боско рыхтуецца прыняць моладзь Гродзенскай дыяцэзіі.
27 красавіка ў памяць аб ахвярах авіякатастрофы А320 адбылася памінальная Імша ў святыні Святой Сям'і у Барселоне. На Імшу прыйшло каля 1500 чалавек, у тым ліку 600 родзічаў 52 ахвяраў трагедыі.
26 красавіка, у Нядзелю Добрага Пастыра, у культурна-рэлігійным цэнтры віцебскага катэдральнага касцёла Езуса Міласэрнага пад патранажам пробашча парафіі ксяндза Адама Дынака адбылася чарговая сустрэча «Кожны талент ад Бога», прысвечаная першай гадавіне кананізацыі і 95-й гадавіне з дня нараджэння святога Яна Паўла II.
27 красавіка Папа Францішак прыняў на аўдыенцыі Каралеву Швецыі Сільвію, якую суправаджалі члены яе сям’і і прадстаўнікі афіцыйнай дэлегацыі. Падчас аўдыенцыі размова вялася на іспанскай мове — роднай для Пантыфіка. Яе добра ведае манаршая асоба, паведаміў кіраўнік Прэс-службы Апостальскай Сталіцы а. Фэдэрыко Ламбардзі. Каралева Сільвія паінфармавала Святога Айца аб дзейнасці Швецыі на карысць дзяцей, а Папа скарыстаўся магчымасцю, каб падзякаваць за адкрытасць краіны для бежанцаў і мігрантаў.
Кожную нядзелю велікоднага перыяду Нэакатэхуменальныя суполкі гомельскай парафіі ладзяць евангелізацыю на вуліцы. Ва ўсім свеце ў гэты час удзельнікі Нэакатэхуменальнага шляху выходзяць на цэнтральныя плошчы сваіх гарадоў, каб несці мінакам Добрую вестку пра любоў і перамогу Хрыста.
1 чыт. Дз 11, 19–26; Пс 87 (86), 1–3. 4–5. 6–7.Ев. Ян 10, 22–30.
Альбо: Успамін св. Пятра Шанэля, святара і мучаніка.
1 чыт. (сш.14) 1 Кар 1, 18-25; Пс 117 (116), 1-2.Ев. Мк 1, 14-20.
Альбо: Успамін св. Людвіка Марыі Грыньён дэ Манфора, святара.