У Езусе Хрысце мы пакліканы да вечнага жыцця. І як Хрыстус прыйшоў у гэты свет, каб выканаць волю свайго Айца, так і мы, паслухмяныя Яго настаўленню, прагнем выконваць Яго волю, каб апраўдаць годнасць Божага дзіцяці, да якой мы сталі ўзнесены праз хрост.
«Права на свабоду слова з’яўляецца фундаментальным, як і права кожнай рэлігіі не стаць аб’ектам насмешак», — лічыць Папа Францішак. Падчас пералёту са Шры-Ланкі на Філіпіны Святы Айцец на працягу 45 хвілін адказваў на пытанні журналістаў, якія тычыліся самых розных і актуальных тэм.
15 студзеня Папа Францішак пачаў другую частку свайго візіту ў Азію, якая адбудзецца на працягу трох бліжэйшых дзён на Філіпінах.
Кожны з нас з'яўляецца дзіцём Божым і пакліканы выконваць учынкі любові ў сваім хрысціянскім жыцці. Эўхарыстычная Ахвяра, у якой мы ўдзельнічаем, рыхтуе нашыя сэрцы, каб выконваць волю Бога ў штодзённым жыцці, і перш за ўсё ачышчае нашы намеры і прагненні, якія не зыходзяць ад Божага плану.
Апостальcкі Нунцый у Беларусі арцыбіскуп Клаўдыё Гуджэроцці і Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч прынялі ўдзел у калядным вечары Міжнароднага грамадскага аб’яднання «Хрысціянскі адукацыйны цэнтр імя святых Мятода і Кірыла», які быў арганізаваны 15 студзеня ў Інстытуце тэалогіі БДУ.
Кажа ёй Езус: “Дай Мне піць” (Ян 4, 7).
Прадстаўляем вашай увазе матэрыялы на Тыдзень малітваў аб еднасці хрысціян, які пройдзе сёлета з 18 па 25 студзеня.
Пастырская сустрэча духавенства Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі прайшла 15 студзеня ў мінскай парафіі Св. Яна Хрысціцеля ў Серабранцы. Святую Імшу для ўдзельнікаў сустрэчы ўзначаліў Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч.