Адкрыццё музея памяці кс. Уладзіслава Чарняўскага адбылося ў Вішневе. Ксёндз Уладзіслаў Чарняўскі шмат гадоў быў пробашчам мясцовай парафіі Адведзінаў Найсвяцейшай Панны Марыі. У адкрыцці музея прыняў удзел Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Кандрусевіч.
Вішнева, 24 студзеня 2015 г.
23 студзеня ў Міністэрстве замежных спраў Беларусі адбылася сустрэча намесніка Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Алены Купчыной з Апостальскім Нунцыем у Беларусі арцыбіскупам Клаўдыё Гуджэроцці па яго просьбе.
«Вы сябры Мае, калі робіце тое, што Я наказваю вам»
Моладзь з мінскай парафіі Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі ў мікрараёне Сухарава пад кіраўніцтвам вікарыя парафіі а. Андрэя Сідаровіча MIC распрацавала мабільную версію каталіцкага малітоўніка для смартфонаў.
23 студзеня Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч і дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Юрый Касабуцкі наведалі з калядным візітам Душпастырскі цэнтр Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Беларусі.
23 студзеня прыпадае 2-я гадавіна смерці Прымаса Польшчы кардынала Юзафа Глемпа, які даў пачатак адраджэнню Касцёла ў Беларусі.