18 студзеня Папа Францішак сустрэўся ў Апостальскай нунцыятуры ў Маніле з бацькам валанцёркі Крыстэль Падасас, якая загінула напярэдадні ў Таклабане, калі з-за моцнага парыву ветру на яе ўпала частка рыштаванняў. Раней Святы Айцец спрабаваў таксама патэлефанаваць маці дзяўчыны, якая працуе ў Ганконгу.
18 студзеня ў межах свайго візіту ў Санкт-Пецярбург Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч цэлебраваў святую Імшу ў касцёле св. Станіслава.
18 студзеня 2015 г.
Год таму, 18 студзеня 2014 года, кс. Алег Буткевіч з рук Апостальскага Нунцыя ў Беларусі арцыбіскупа Клаўдыё Гуджэроцці атрымаў біскупскую сакру. Як прайшоў першы год біскупа Віцебскага Алега Буткевіча? На гэтыя і іншыя пытанні іерарх адказаў у інтэрв’ю для Сatholic.by.
1 чыт. 1 Сам 3, 3b–10. 19; Пс 40 (39), 2 і 4аb. 7–8а. 8b–9. 10.2 чыт. 1 Кар 6, 13c–15a. 17–20.Ев. Ян 1, 35–42.
«Пайшлі і ўбачылі, дзе Ён жыве, і засталіся ў Яго»
17 студзеня ў межах візіту ў Санкт-Пецярбург Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч цэлебраваў Імшу ў касцёле св. Кацярыны Александрыйскай.
17 студзеня 2015 г.