Папа Францішак наведае езуіцкі цэнтр дапамогі бежанцам у Рыме. Пра гэта паведаміў 7 красавіка дырэктар цэнтра «Astalli» кс. Джаванні Ла Мана.
Як i кожны месяц, на люты 2013 года Святы Айцец Бэнэдыкт XVI давярае малітвам вернікаў дзве інтэнцыі: агульную і місійную. Першая з іх датычыць сем’яў мігрантаў і народаў, якія пакутуюць з прычын войнаў.
Неабароненасць людзей мора, рыбакоў і матросаў павінна стымуляваць клопат Касцёла аб іх. Да гэтага заклікаў Святы Айцец Бэнэдыкт XVI удзельнікаў XXIII Сусветнага кангрэсу душпастырства працуючых на моры, з якімі сустрэўся 23 лістапада ў Ватыкане.
«Міграцыя: пілігрымка веры і надзеі», — так гучыць тэма, абраная Святым Айцом Бэнэдыктам ХVI на 99-ы Сусветны дзень мігрантаў і бежанцаў, які Касцёл адзначыць 13 студзеня 2013 г. У сваім пасланні, апублікаваным 29 кастрычніка, Папа падкрэслівае, што зараз у свеце мільёны мужчын і жанчын «жывуць досведам эміграцыі».
У гэтыя дні таварыства хрыстусоўцаў у Беларусі адзначае 20-годдзе працы. З гэтай нагоды ў нашу краіну прыбыў Генеральны настаяцель кс. Томаш Сяліцкі TChr. З ім мы вырашылі паразмаўляць пра асаблівасці і неабходнасць душпастырства эмігрантаў.
24 мая 2012 г. старшыня Папскай рады па справах эмігрантаў і падарожнікаў кардынал Антоніа Марыя Вэльё выступіў у рымскім Цэнтры амерыканскіх даследаванняў. У сваёй прамове іерарх звярнуў увагу на цяжкі лёс жанчын-эмігрантак.
6 красавіка 2011 г. у Сіцылійскім праліве перавярнулася судна з жыхарамі Лівіі. На борце знаходзілася каля 200 эмігрантаў, з якіх толькі 51 удалося ўратаваць. Трагічная смерць глыбока ўзрушыла Пантыфіка.
У абарону цыган, якіх дэпартуюць французскія ўлады, выказаўся Святы Айцец Бэнэдыкт XVI 22 жніўня 2010 г. пасля чытання нядзельнай малітвы «Анёл Панскі». У апошнія дні згодна з распараджэннем ураду паліцыя Францыі праводзіць рэйды ў цыганскіх лагерах з мэтай выяўлення цыган, што знаходзяцца ў краіне нелегальна.
17 студзеня Каталіцкі Касцёл адзначае Сусветны дзень мігрантаў і бежанцаў. У сёлетнім пасланні з нагоды гэтага дня Святы Айцец Бэнэдыкт XVI звяртае ўвагу на патрэбы і праблемы непаўналетніх мігрантаў.
Падчас аўдыенцыі для ўдзельнікаў VI Сусветнага кангрэсу душпастырства мігрантаў і бежанцаў Святы Айцец Бэнэдыкт XVI адзначыў, што мігрантаў належыць лічыць не «праблемай», а «багаццем» грамадства. Мерапрыемствы ў межах кангрэсу распачаліся 9 лістапада 2009 г. урачыстай святой Імшой, якую цэлебраваў у базыліцы святога Пятра ў Ватыкане Дзяржаўны Сакратар Яго Святасці кардынал Тарчызіо Бэртонэ.
Усяго 11 матэрыялаў адзначана цэтлікам Мігранты.