Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Святы Айцец наведае езуіцкі цэнтр дапамогі бежанцам
Святы Айцец
08.04.2013 14:13

Папа Францішак наведае езуіцкі цэнтр дапамогі бежанцам у Рыме. Пра гэта паведаміў 7 красавіка дырэктар цэнтра «Astalli» кс. Джаванні Ла Мана.

Як адзначае Ватыканскае радыё са спасылкай на «La Stampa», святар атрымаў асабістае пацвярджэнне Святога Айца. «Я запрасіў Папу наведаць наш цэнтр, а потым атрымаў ад яго званок на мабільны тэлефон. Ён сказаў, што прыбудзе наведаць сталовую, і папрасіў мяне перадаць ад яго імя прывітанне ўсім бежанцам», — падзяліўся кс. Ла Мана.

Паводле святара, папа Францішак дорыць тым, хто клапоціцца аб бедных і слабых, энтузіязм, неабходны, каб працягваць служыць.

У езуіцкім цэнтры тыя, хто быў вымушаны пакінуць родную краіну, маюць магчымасць атрымаць штодзённы пасілак, медыцынскую дапамогу і базавыя веды па італьянскай мове. Цэнтр «Astalli» быў заснаваны ў 1981 г. Пры ім дзейнічае сталовая, у якой штодзённа могуць атрымаць харчаванне каля 400 бежанцаў з розных краін свету. Таксама цэнтр дапамагае тым, хто прыбыў у Італію, знайсці працу і інтэгравацца ў новае грамадства.

(AG)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.

Спасылкі па тэме