Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Цэтлік [Экуменізм]
Усяго 39 матэрыялаў адзначана цэтлікам Экуменізм.
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.


Ведаючы сэнс i межы дагмата аб беспамылковым навучаннi бiскупа Рыма, паразважаем над некаторымi аргументамi супраць яго, якія часта сустракаюцца.
Папа Францішак будзе працягваць ісці экуменічным шляхам, як і яго папярэднікі, у тым ліку ў адносінах да праваслаўных вернікаў. Аб гэтым паведаміў 14 сакавіка падчас брыфінгу кс. Фэдэрыка Ламбардзі, кіраўнік Прэс-службы Апостальскай Сталіцы.
Падводзячы вынікі папярэдніх разважанняў, прапануем вашай увазе некалькі тэмаў, якія, як здаецца, могуць быць плённымі ў тых выпадках, калі завязваецца з праваслаўнымі тэалагічная размова ў галіне эклезіялогіі.
25 студзеня папа Бэнэдыкт XVI узначаліў нешпары ў базыліцы святога Паўла за мурамі на заканчэнне Тыдня малітваў аб адзінстве хрысціянаў. У малітве прынялі ўдзел прадстаўнікі Праваслаўнай Царквы, пратэстанцкіх Цэркваў, Міжнароднай змешанай камісіі па тэалагічным дыялогу паміж Касцёлам і Праваслаўнай Царквой.
17 студзеня папа Бэнэдыкт XVI прыняў на аўдыенцыі экуменічную дэлегацыю Фінляндыі. Дэлегацыя прыбыла ў Апостальскую Сталіцу з нагоды свята св. Генрыха, апекуна краіны.
Выкарыстоўваючы тэрмiналогiю праваслаўных аўтараў, прыведеную ў папярэдняй частцы артыкула, можна сказаць, што каталiцкая эклезiялогiя з’яўляецца адначасова i ўнiверсальнай, i эўхарыстычнай, не губляючы нічога з абодвух аспектаў. Паспрабуем прааналiзаваць дакладна дагматычныя фармулëўкi, каб убачыць iх добрую збалансаванасць i празрыстасць.
Пазнаёмімся з некаторымі аспектамі сучаснай праваслаўнай эклезіялогіі, якія могуць мець значэнне для экуменічнага дыялогу.
Міналі стагоддзі. Божы Провід паступова ператвараў экумену (так званы «ўвесь сусвет»), некалі апанаваную адзінай і магутнай Рымскай імперыяй, у нешта абсалютна іншае.
«На экуменічным шляху нельга спыняцца на палове дарогі», — з такімі словамі 15 лістапада звярнуўся Святы Айцец Бэнэдыкт XVI да ўдзельнікаў пленарнага пасяджэння Папскай рады спрыяння хрысціянскаму адзінству.
У сярэдзіне V стагоддзя можна было заўважыць, што Божы Провід, які дзейнічае ў сусветнай гісторыі, вядзе заходнюю і ўсходнюю часткі былой адзінай і магутнай Рымскай імперыі рознымі шляхамі. Такім чынам, і хрысціяне, якія ў сваёй большасці жылі на гэтых тэрыторыях, пачалі адрознівацца.
Пачынаючы ад IV стагоддзя магутная Рымская імперыя, на тэрыторыі якой жыла большасць хрысціянаў, пачала ператварацца ў хрысціянскую імперыю з галоўным палітычным цэнтрам у Канстанцінопалі1. Як у гэтай новай сітуацыі ўспрымаўся голас Апостальскага Пасаду, часамі цвёрды і рашучы?
У першым тысячагоддзi паміж непадзеленымi тады яшчэ хрысціянамi Захаду i Усходу голас Апостальскага Пасаду гучаў часам вельмі цвëрда i рашуча. Цi не з’яўляўся ëн адным з тых выпрабаванняў веры, калі мы павінны прыняць бачны знак прысутнасці нябачнага Хрыста ў Ягоным Касцёле?
У першым тысячагоддзi паміж непадзеленымі тады яшчэ хрысціянамі Захаду i Усходу голас Апостальскага Пасаду гучаў часам вельмі цвëрда i рашуча. Як яго ўспрымалi пастыры i вернiкi мясцовых Касцëлаў?
Пасяджэнне гэтага аб’яднання былых вучняў Бэнэдыкта ХVI адбудзецца 30 жніўня ў летняй папскай рэзідэнцыі ў Кастэль Гандольфа. Тэма сёлетняй сустрэчы — «Плады экуменізму і пытанні ў дыялогу з лютэранамі і англіканамі». Адпраўной кропкай да дыскусіі будзе кніга кардынала Вальтэра Каспера, былога старшыні Папскай рады спрыяння хрысціянскаму адзінству, «Збор пладоў — асновы хрысціянскай веры ў экуменічным дыялогу», апублікаванай у 2009 г.
У V стагоддзі пасад Апостальскай Сталіцы заняў св. Леў І Вялікі — выдатны тэолаг і мудры пастыр — першы Доктар Касцёла на рымскай катэдры. Яго заслугай з’яўляецца, між іншым, і тое, што ён выклаў перанятую ад сваіх папярэднікаў самасвядомасць біскупаў Рыма у выглядзе стройнага тэалагічнага навучання.
Папярэднiя разважаннi аб ролi св. Пятра ў Калегii Апосталаў i Хрыстовым Касцëле падрыхтавалi нас, каб перайсцi да пытання больш актуальнага i, на жаль, больш праблемнага для межканфесiйных адносiнаў — аб здзяйсненнi служэння Пятра ў асобах яго наступнiкаў.
Падчас III Каталіцка-праваслаўнага форуму, які праходзіць 5–8 чэрвеня 2012 г. у сталіцы Партугаліі Лісабоне, было прынята рашэнне аб правядзенні наступнага форуму ў Мінску. Аб гэтым паведаміў Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч, які прымае ўдзел у працы сёлетняй экуменічнай сустрэчы, прысвечанай тэме «Эканамічны крызіс і беднасць: выклікі для Еўропы».
5–8 чэрвеня 2012 г. у Лісабоне пройдзе III Каталіцка-праваслаўны форум, у якім прыме ўдзел Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч. З гэтай нагоды мы папрасілі арцыпастыра адказаць на некаторыя пытанні адносна мэтаў правядзення падобных канферэнцый.
Леў, Папа Рымскi (440–461), ва ўсе часы быў шанаваны як католiкамi, так i праваслаўнымi, як святы пастыр i аўтарытэтны настаўнiк веры. У яго творах знаходзiм таксама ясную навуку пра асаблiвую ролю i заданне Апостала Пятра ў новым Народзе Божым1.