Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Роля бiскупа Рыма. Праблемы дыялогу
Экуменічная старонка бр. Яраслава Крыловіча
14.06.2012 11:08

Папярэднiя разважаннi аб ролi св. Пятра ў Калегii Апосталаў i Хрыстовым Касцëле  падрыхтавалi нас, каб перайсцi да пытання больш актуальнага i, на жаль, больш праблемнага для межканфесiйных адносiнаў — аб здзяйсненнi служэння Пятра ў асобах яго наступнiкаў.

Святы Пëтр i iншыя Апосталы закончылi сваë зямное жыццë, але ў Касцëле не магло перарвацца iх асаблiвае пастырскае служэнне. Падобна як мiсiя Дванаццацi праз сакрамэнт пасвячэння працягваецца ў служэннi бiскупаў, так i ў паслузе аднаго з бiскупаў працягваецца асаблiвая мiсiя Апостала Пятра. Такiм чынам Каталiцкi Касцëл верыць i навучае, што:

Папа, біскуп Рыма і наступнік св. Пятра, з’яўляецца трывалым і бачным пачаткам і падмуркам адзінства Касцёла. З’яўляецца вікарыем Хрыста, галавой Калегіі Біскупаў і пастырам усяго Касцёла, над якім, паводле Божага ўстанаўлення, мае поўную, найвышэйшую, непасрэдную і паўсюдную ўладу1.

А цяпер, для параўнання, прывядзëм дзве цытаты з Праваслаўнай Энцыклапедыi:

Православное вероучение совершенно исключает мысль о каком бы то ни было земном заместительстве Христа как Главы Церкви2.

Правосл. богословие решительно стоит на том, что особое место Петра среди Апостолов не дает ни малейшего основания для утверждения примата римской кафедры3.

Хаця прыведзеныя цытаты не адлюстроўваюць пункту гледжання ўсiх праваслаўных тэолагаў, але ясна паказваюць рознiцу ў падыходзе да пытання аб ролi бiскупа Рыма i галоўную прычыну iснуючага падзелу. У наступных артыкулах будзем разважаць над паасобнымi аспектамi гэтай тэмы i паспрабуем пашукаць шляхоў, каб нашы звычайныя размовы пра веру з братамi праваслаўнымi будавалi адзiнства, а не паглыблялi падзел памiж хрысцiянамi. А ў сëнняшнем артыкуле пакажам толькi, што афiцыйны тэалагiчны дыялог з Праваслаўнай Царквой не з’яўляецца лëгкiм. Чаму? Бо пункт гледжання ўсëй Праваслаўнай Царквы — саборны, гэта значыць, што няма пастаяннага бачнага кампетэнтнага органа, якi мог бы яго выразiць (падрабязней глядзi тут). У гэтай сiтуацыi кожны праваслаўны вернiк мае права, а нават маральны абавязак, клапацiцца пра захаванне правiльнасцi веравызнання i традыцыi, а таксама змагацца супраць магчымай пагрозы ерасi. На практыцы гэта можа выглядаць спантанна i даволi жыва.

Вось адзiн прыклад. Пры актыўным удзеле Каталiцкага Касцëла паўстала iнiцыятыва, каб стварыць супольную праваслаўна-каталiцкую тэалагiчную камiсiю i даследаваць ролю бiскупа Рыма ў паўсюдным Касцëле на працягу першага тысячагоддзя хрысцiянства. З боку праваслаўных было нямала зацiкаўленых. Але амаль адразу раздалiся i галасы занепакоенасцi, прычым вельмi аўтарытэтныя, як напр. Свяцейшы Кiнот (вярхоўная рада) гары Афон4. Былi i больш рэзкiя выказваннi, у якiх праваслаўныя ўдзельнiкi дыялогу былi прадстаўлены як здрайцы5. З гэтай прычыны, цi з iншых, але працы камiсii зайшлi ў тупiк6.

Як ставiцца да падобных негатыўных выказванняў? Трэба звярнуць увагу, што iх аўтары не кiруюцца прагненнем палiтычнай улады, цi матэрыяльнай зацiкаўленасцю, цi iншымi маладухоўнымi матывамi. Таму варта з павагай выслухаць i старацца зразумець добрыя iнтэнцыi. Менавiта з такiмi — «цяжкімі» — i трэба перадусiм вучыцца весцi дыялог7.

Бр. Яраслаў Крыловіч

  1. Кампендый Катэхiзiса Каталiцкага Касцëла 182
  2. Правасл. Энц. Глава Церкви.
  3. Правасл. Энц. Апосталы. разд. 12А.
  4. http://www.pravoslavie.ru/news/32201.htm
  5. Пар. выказваннi Мiтр. Пiрэйскага Серафiма, напр. тут
  6. Пар. выказванне кардынала Коха
  7. Каб зразумець насцярожанасць некаторых праваслаўных адносна афiцыйнага тэалагiчнага дыялогу з Каталiцкiм Касцëлам, прывяду толькi для прыкладу сваë сціплае прыватнае меркаванне. Здаецца, што ў праваслаўi вельмi жыва адчуваецца гiсторыя старажытных тэалагiчных дыскусiй, пасля якiх часта паўставалi небяспечныя ерасi, якiя «лiхарадзiлi» ўсю Усходнюю Царкву. Адзiным кампетентным органам, у меркаваннi праваслаўных, якi можа акрэслiць правую веру, з’яўляецца Сусветны Сабор. Аднак жа ўсе сем першых Сусветных Сабораў склiкалiся як мера надзвычайная, праваслаўным імператарам (часта не без дапамогi сiлавых структураў). Хто б цяпер мог гэта зрабiць? Больш бяспечнай здаецца пазiцыя пасiўная — захоўванне i пераказванне царкоўнай спадчыны без дыялогу з хрысцiянамi, з якiмi няма эўхарыстычнага адзiнства.


tt

Свае каментарыі, а таксама заўвагі і пытанні можна дасылаць на асабістую паштовую скрынку аўтара: bratjaroslav@gmail.com
У наступных артыкулах гэтай рубрыкі аўтар, па магчымасці, будзе старацца адлюстраваць адказы на вашыя лісты.

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.

Экуменічная старонка бр. Яраслава Крыловіча

18.08 09:34Непрыняцце Фларэнтыйскай уніі ў паўночна-ўсходняй Русі. Арышт мітрапаліта Ісідара
11.12 10:23Абвяшчэнне Фларэнтыйскай уніі ў Вялікім княстве Літоўскім і Польшчы (частка ІІ)
27.08 12:29Абвяшчэнне Фларэнтыйскай уніі ў Вялікім княстве Літоўскім і Польшчы (частка І)
31.07 11:27Дэлегацыя з усходнеславянскіх земляў на Ферара-Фларэнтыйскім Саборы
23.05 00:00Прызначэнне Ісідара Мітрапалітам усяе Русі
14.04 08:51Хрысціянства на ўсходнеславянскіх землях напярэдадні Фларэнтыйскай уніі 1439 г. (частка ІІІ)
27.01 15:15Хрысціянства на ўсходне-славянскіх землях напярэдадні Фларэнтыйскай уніі 1439 г. (частка ІІ)
17.12 11:39Хрысціянства на ўсходне-славянскіх землях напярэдадні Фларэнтыйскай уніі 1439 г. (частка І)
01.10 12:58Падзенне Канстанцінопаля (1453 г.): падзеленыя хрысціяне і апошні візантыйскі святы
28.08 10:49Фларэнтыйская унія 1439 года: высновы на сёння