Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Catholic.by
Кнігу «Хронікі Нарніі» выдадуць па-беларуску
18.03.2016 09:00

Знакамітыя «Хронікі Нарніі» хрысціянскага пісьменніка Клайва Льюіса плануюць выдаць па-беларуску. Для гэтага арганізатары шукаюць падтрымку ўсіх зацікаўленых.

Адноўлена 18.03.2016 12:10
Падрабязней...
 
Папа Францішак пра Адвэнт: даць Пану магчымасць любіць сябе
02.12.2013 14:47

Да падрыхтоўкі да святаў Божага Нараджэння з малітвай, міласэрнасцю і адкрытым сэрцам заклікаў Святы Айцец 2 снежня падчас Эўхарыстыі ў капліцы Дома св. Марты. Па словах Папы, у дні Адвэнту пачынаецца новае падарожжа на сустрэчу з Панам, і менавіта ў гэтым сэнс Божага Нараджэння.

Падрабязней...
 
Біскупы Беларусі прынялі ўдзел ва ўрачыстасцях юбілею Мітрапаліта Беластоцкага
16.06.2014 18:42

Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч, старшыня Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Беларусі біскуп Аляксандр Кашкевіч і сакратар ККББ біскуп Антоні Дзям’янка прынялі ўдзел ва ўрачыстай Імшы з нагоды 50-годдзя святарства і 35-годдзя біскупскай сакры Мітрапаліта Беластоцкага арцыбіскупа Эдварда Азароўскага. На Імшы, якую іерарх узначаліў у архікатэдральнай базыліцы, сабралося 17 біскупаў з Польшчы і замежжа разам з Апостальскім Нунцыем у Польшчы арцыбіскупам Чэлесціно Мільёрэ.

Адноўлена 16.06.2014 20:36
Падрабязней...
 
Біскуп Алег Буткевіч узначаліў у віцебскай парафіі першую Імшу пасля пасвячэння
20.01.2014 14:20

19 студзеня біскуп Алег Буткевіч узначаліў у парафіі Св. Антонія Падуанскага ў Віцебску, дзе 10 гадоў выконваў абавязкі пробашча, сваю першую нядзельную Імшу пасля біскупскага пасвячэння, якое адбылося 18 студзеня.

Адноўлена 20.01.2014 14:55
Падрабязней...
 
Апублікаваны спіс удзельнікаў ІІІ Надзвычайнай сесіі Сіноду Біскупаў
09.09.2014 16:45

9 верасня 2014 г. быў апублікаваны спіс удзельнікаў ІІІ Надзвычайнай сесіі Сіноду Біскупаў на тэму “Душпастырскія выклікі, звязаныя з сям’ёй у канктэксце евангелізацыі”, якая пройдзе ў Ватыкане 5-19 кастрычніка. Паводле дакумента, распаўсюджанага Генеральным сакратарыятам Сіноду, у яго працах будуць прымаць удзел 253 чалавекі.

Адноўлена 01.10.2014 12:46
Падрабязней...
 
<< Першая < Папярэдняя 831 832 833 834 835 836 837 838 839 840 Наступная > Апошняя >>

Старонка 840 з 1730
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.