Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Catholic.by
Папа: калі добра ўгледзецца ў таямніцу Апошняга Суду, яна стане прычынай вялікага даверу
11.12.2013 13:48

Па словах Папы Францішка, калі добра ўгледзецца ў таямніцу Апошняга Суду, яна не можа не стаць “прычынай вялікага суцяшэння і даверу”. 11 снежня падчас агульнай аўдыенцыі на плошчы св. Пятра Пантыфік пачаў апошнюю серыю катэхез, прысвечаных Сімвалу веры, і патлумачыў, чым з’яўляецца Апошні Суд, які “амаль інстынктыўна нараджае ў нас пачуццё страху і, магчыма, нават трымцення”.

Адноўлена 11.12.2013 13:50
Падрабязней...
 
Прадстаўнікі Віцебскай дыяцэзіі ў Сусветны дзень хворых сустрэліся з калектывамі медыцынскіх устаноў
13.02.2014 19:21

У Віцебскай дыяцэзіі стала традыцыяй, што ва ўспамін Найсвяцейшай Панны Марыі з Люрда прадстаўнікі Касцёла сустракаюцца з калектывамі медыцынскіх устаноў вобласці. Біскуп Віцебскі Алег Буткевіч сустрэўся з начальнікам упраўлення аховы здароўя Віцебскага аблвыканкама прафесарам Юрыем Дзеркачам.

Адноўлена 13.02.2014 19:42
Падрабязней...
 
Пантыфік заклікаў вернікаў адказваць Богу «так»
05.04.2016 11:37

Папа Францішак заклікаў вернікаў быць людзьмі, якія кажуць «так» Богу, а не адварочваюцца ад Яго, робячы выгляд, што не разумеюць, аб чым Ён просіць.

Адноўлена 05.04.2016 12:09
Падрабязней...
 
У Ватыкане збяруцца Нунцыі, якія прадстаўляюць Святы Пасад на Блізкім Усходзе
30.09.2014 12:52

Апостальскія Нунцыі, якія прадстаўляюць Святы Пасад на Блізкім Усходзе, збяруцца ў Ватыкане 2–4 кастрычніка. Яны сустрэнуцца з кіраўніцтвам Дзяржаўнага сакратарыята і Папам Францішкам.

Падрабязней...
 
У Польшчы распрацоўваюць інавацыйную праграму душпастырства сем’яў
06.10.2016 08:12

Касцёл у Польшчы рыхтуе інавацыйную праграму душпастырства сужэнстваў і сем’яў, заснаваную на адгартацыі Папы Францішка «Amoris Laetitia» («Радасць любові»). Пра гэта паведаміў старшыня Нацыянальнага цэнтра душпастырства сем’яў кс. Пшэмыслаў Дронг.

Адноўлена 06.10.2016 12:25
Падрабязней...
 
<< Першая < Папярэдняя 831 832 833 834 835 836 837 838 839 840 Наступная > Апошняя >>

Старонка 832 з 1730
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.