Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Цэтлік [Папскія пасланні]
Папа да афрыканскіх вернікаў: распаўсюджвайце пасланне радасці і надзеі
2012-09-05 12:40:02

5 верасня Святы Айцец Бэнэдыкт ХVI прывітаў удзельнікаў кангрэса свецкіх вернікаў Афрыкі «Быць сведкам Езуса Хрыста ў сучаснай Афрыцы», які праходзіць 4–9 верасня ў сталіцы Камеруна, Яундзе. Папа звярнуў увагу на небяспеку, звязаную з матэрыяльнымі, духоўнымі і маральнымі праблемамі, выкліканымі секулярызацыяй, але ў той жа час падкрэсліў, што Афрыка мае дастаткова «духоўных рэсурсаў, каштоўных для нашага часу».

 
Папа на пахаванне кардынала Марціні: ён учыніў Святое Пісанне святлом свайго жыцця
2012-09-04 07:47:07

Кардынал Карла Марціні «быў чалавекам Божым, які не толькі вывучаў Святое Пісанне, але і вельмі любіў яго, учыніў яго святлом свайго жыцця, каб усё было на большую хвалу Бога», — адзначыў Святы Айцец Бэнэдыкт XVI у асабістым пасланні на пахавальныя ўрачыстасці спачылага іерарха, які памёр 31 жніўня ва ўзросце 85 гадоў. У міланскай катэдры пасланне агучыў спецыяльны пасланнік Папы кардынал Анджэла Камастры.

 
Святы Айцец скіраваў пасланне да моладзі руху Факаляраў
2012-09-03 10:50:57

Святы Айцец Бэнэдыкт XVI скіраваў пасланне да ўдзельнікаў «Genfest» — свята моладзі, звязанай з рухам Факаляраў. На сустрэчы, якая праходзіць у Будапешце (Венгрыя), сабралася каля 12 тысяч маладых людзей.

 
Бэнэдыкт XVI спачувае ахвярам трагедыі ў Венесуэле
2012-08-28 13:04:51

Святы Айцец Бэнэдыкт XVI спачувае ахвярам трагедыі на нафтаперапрацоўчым заводзе ў Венесуэле, у выніку якой загінулі 39 чалавек. У тэлеграме, скіраванай на імя старшыні епіскапату гэтай краіны арцыбіскупа Дыега Санчаса, Папа адзначыў, што моліцца аб вечным супакоі для памерлых і выказвае сваю блізкасць параненым і членам сем’яў загінуўшых.

 
Бэнэдыкт XVI: свецкія вернікі — «суадказныя» за Касцёл
2012-08-23 10:47:07

23 жніўня Бэнэдыкт XVI скіраваў пасланне да ўдзельнікаў Міжнароднага форуму Каталіцкай акцыі, які праходзіць 22–26 жніўня ў румынскім Яшы, на тэму «Свецкія вернікі і Каталіцкая акцыя: супольная касцёльная і сацыяльная адказнасць». Святы Айцец падкрэсліў, што свецкія вернікі з’яўляюцца не столькі «паплечнікамі» святароў, колькі «суадказнымі» за стан і дзейнасць Касцёла.

 
Папскае пасланне на «Сустрэчу дзеля сяброўства паміж народамі»: у чалавеку жыве жаданне бясконцасці
2012-08-20 09:17:39

Нават тады, калі чалавек адвяргае Бога, у ім не перастае жыць жаданне бясконцасці. Аб гэтым нагадаў Святы Айцец Бэнэдыкт XVI у пасланні да ўдзельнікаў XXXIII «Сустрэчы дзеля сяброўства паміж народамі», якая пачалася 19 жніўня ў Рыміні (Італія). Сустрэча, арганізаваная рухам «Камунія і вызваленне», сёлета праходзіць пад дэвізам: «Натура чалавека звязана з бясконцасцю».

 
Бэнэдыкт XVI: адкрыем нанова прыгажосць сакрамэнту Эўхарыстыі
2012-08-20 06:16:19

19 жніўня традыйная малітва «Анёл Панскі» з Пантыфікам прайшла ў летняй рэзідэнцыі ў Кастэль Гандольфа. Папа звярнуўся да вернікаў з заклікам нанова адкрыць для сябе прыгажосць Эўхарыстыі.

 
Святы Айцец: візіт Патрыярха ў Польшчу абудже надзею на будучыню
2012-08-20 05:42:36

19 жніўня падчас агульнай аўдыенцыі ў Кастэль Гандольфа Святы Айцец Бэнэдыкт XVI звярнуўся з прывітальным словам да Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі Кірыла, які знаходзіўся ў той час з візітам у Польшчы.

 
Святы Айцец павіншаваў ініцыятыву «Духоўнае ўсынаўленне»
2012-08-17 09:50:39

Бэнэдыкт XVI скіраваў тэлеграму да ўдзельнікаў 301-й пешай пілігрымкі з Варшавы ў Чэнстахову з нагоды 25-й гадавіны паўстання ініцыятывы ў абарону жыцця пад назвай «Духоўнае ўсынаўленне ненароджаных». Гэта малітва, якая доўжыцца дзевяць месяцаў з намерам абараніць жыццё ва ўлонні маці, якому пагражае небяспека.

 
Бэнэдыкт XVI: «Каталіцкая акцыя» — гэта школа святасці
2012-08-17 09:40:32

Папа Бэнэдыкт XVI накіраваў пасланне ўдзельнікам 27-й Федэральнай асамблеі руху «Каталіцкая акцыя» ў Аргенціне. Пантыфік заклікаў іх шчодра дзяліцца сваёй верай і падкрэсліў, што іх арганізацыя з’яўляецца «школай святасці».

 
Бэнэдыкт XVI заахвоціў аргенцінцаў да ўдзелу ў нацыянальным зборы ахвяраванняў для бедных
2012-08-07 12:33:33

Да дабрачыннага ўдзелу ў нацыянальным зборы ахвяраванняў для бедных заахвоціў аргенцінскіх католікаў Святы Айцец Бэнэдыкт XVI. Акцыя пройдзе ў краіне 9 верасня ўжо ў 43-і раз.

 
Папа да «Рыцараў Калумба»: дапамагайце рэагаваць на пагрозы для Касцёла і грамадскай маралі
2012-08-07 09:47:17

Святы Айцец Бэнэдыкт XVI скіраваў пасланне да Карла Альберта Андэрсана, Вярхоўнага Рыцара аб’яднання «Рыцары Калумба» з нагоды 130-га з’езду гэтай найбуйнейшай супольнасці свецкіх католікаў. Форум на тэму «Абвяшчайце аб свабодзе па ўсёй зямлі» пройдзе ў амерыканскім Анахайме 7–9 жніўня.

 
Папа да будысцкага Патрыярха: прыхільнасць справе міру з боку рэлігійных лідэраў мае вялікае значэнне
2012-08-03 10:11:22

3 жніўня Святы Айцец Бэнэдыкт XVI скіраваў пасланне на святкаванне 25-й гадавіны міжрэлігійнай малітвы за мір на японскай гары Хэй-дзан. У тэлеграме на імя Каюн Ханга, Вярхоўнага Патрыярха будысцкай школы Тэндай, Папа прывітаў рэлігійных лідэраў, якія сабраліся ў гадавіну правядзення сустрэчы, што прайшла ў духу гістарычнай сустрэчы ў Асізі ў 1986 г.

 
Бэнэдыкт XVI: жыццё кансэкраваных свецкіх дапамагае Касцёлу рэалізавацца ў свеце
2012-07-24 10:11:52

Святы Айцец Бэнэдыкт XVI скіраваў пасланне да ўдзельнікаў Міжнароднай канферэнцыі Інстытутаў кансэкраванага жыцця, якая праходзіць у італьянскім Асізі на тэму «У слуханні Бога — на старонках гісторыі: свецкасць прамаўляе да кансэкраванасці».

 
Бэнэдыкт XVI пра асобу св. Яна Хрысціцеля
2012-06-25 08:36:11

Асобе святога Яна Хрысціцеля Святы Айцец Бэнэдыкт XVI прысвяціў сваё разважанне перад малітвай «Анёл Панскі». 24 чэрвеня Касцёл адзначаў урачыстасць нараджэння прарока памежжа Старога і Новага Запаветаў.

 
Бэнэдыкт XVI: Чэмпіянат Еўропы па футболе павінен спрыяць логіцы братэрства
2012-06-08 08:06:31

8 чэрвеня 2012 г. у Польшчы і ва Украіне распачынаецца Чэмпіянат Еўропы па футболе. З гэтай нагоды Святы Айцец Бэнэдыкт XVI скіраваў спецыяльнае пасланне да старшыні Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Польшчы арцыбіскупа Юзафа Міхаліка.

 
Папа накіраваў віншаванне з нагоды 60-годдзя праўлення Елізаветы ІІ
2012-06-06 11:59:32

На ўдзел Елізаветы ІІ у справе ўстанаўлення свабоды, справядлівасці і дэмакратыі, а таксама супрацоўніцтва і ўзаемапавагі паміж вызнаўцамі розных рэлігій звярнуў увагу Бэнэдыкт XVI у пасланні каралеве на 60-годдзе яе праўлення на брытанскім троне.

 
Апостальская Сталіца працягвае настойваць на спыненні насілля ў Сірыі
2012-05-29 11:15:35

Прэс-служба Апостальскай Сталіцы апублікавала дэкларацыю ў сувязі з нядаўняй крывавай расправай у сірыйскім горадзе Хула, у выніку якой загінулі каля ста чалавек, у тым ліку шмат дзяцей.

 
Бэнэдыкт XVI пра таямніцу Унебаўшэсця Пана
2012-05-21 07:36:55

«Унебаўшэсце кажа нам, што ў Хрысце наша чалавечнасць узносіцца да вышыняў Бога», — з такімі словамі звярнуўся да сабраных на плошчы Св. Пятра ў Рыме Святы Айцец Бэнэдыкт XVI. 20 мая перад трыдыцыйнай малітвай «Regina Caeli» Папа, разважаючы над Унебаўшэсцем Пана, якое ў многіх краінах адзначаецца не ў чацвер, а ў бліжэйшую нядзелю, заклікаў вернікаў, гледзячы ў неба, быць сведкамі Божага жыцця на зямлі.

 
Бэнэдыкт XVI: адзінства з Панам і малітва даюць жыццё
2012-05-07 07:53:32

6 мая 2012 г. Святы Айцец Бэнэдыкт XVI сустрэўся з вернікамі на малітве «Анёл Панскі». У прамове Папа звярнуўся да тэксту нядзельнага Евангелля, дзе Хрыстус параўноўваецца з вінаграднай лазой: «Я — сапраўдная вінаградная лаза, а Айцец мой — вінаградар» (пар. Ян 15, 1).

 

Усяго 161 матэрыялаў адзначана цэтлікам Папскія пасланні.

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.