22 сакавіка, у пятую нядзелю Вялікага посту, па вуліцах Баранавічаў пройдзе Крыжовы шлях. Ён будзе мець тэатралізаваны характар.
З 20 па 22 сакавіка ў цэнтры «Карытас» Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі адбудуцца рэкалекцыі па аднаўленні і паглыбленні сужэнскай еднасці і любові. Арганізатарам мерапрыемства з’яўляецца рух «Сужэнскія сустрэчы». Рэкалекцыі пройдуць у в. Ляскоўка Мінскага раёна.
22 сакавіка будзе адзначацца першая гадавіна смерці кс. Казіміра Войнюша, які ў апошнія гады свайго святарскага служэння быў пробашчам парафіі Найсвяцейшай Тройцы ў в. Ішчолна і парафіі Хрыста Валадара ў в. Скрыбаўцы (Гродзенская дыяцэзія, Шчучынскі дэканат).
27 сакавіка ў мінскай парафіі Узвышэння Святога Крыжа на Кальварыі дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Юрый Касабуцкі правядзе Крыжовы шлях, які распачнецца ў 18.00.
27-29 сакавіка ў Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне адбудуцца рэкалекцыі па распазнанні паклікання. На рэкалекцыі запрашаюцца хлопцы ад 14 гадоў.
28 сакавіка ў архікатэдральным касцёле Імя Найсвяцейшай Панны Марыі ў Мінску Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч правядзе Крыжовы шлях для дзяцей.
28 сакавіка адбудзецца набажэнства гарадскога Крыжовага шляху вуліцамі Гродна, якое традыцыйна правядзе моладзь. Біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч запрашае да ўдзелу моладзь, у тым ліку вучняў школ і студэнтаў навучальных устаноў у Гродне, і вернікаў гродзенскіх парафій.
Парафія Св. Андрэя, апостала, у в. Нарач рыхтуецца адзначыць 500-годдзе святой Тэрэзы Авільскай, якое прыпадае на 28 сакавіка 2015 г. 28 сакавіка, у дзень нараджэння вялікай іспанскай містычкі, у нарачанскім касцёле адбудзецца святая Імша ў гонар св. Тэрэзы Авільскай з гаміліяй пра жыццё і дзейнасць рэфарматаркі Ордэна кармэлітаў.
29 сакавіка ў Гродне адбудзецца працэсія і святая Імша для моладзі. Біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч запрашае маладых вернікаў супольна перажыць Пальмовую нядзелю.
У Пальмовую нядзелю (29 сакавіка) y архікатэдральным касцёле Імя Найсвяцейшай Панны Марыі ў Мінску ўрачыстыя Імшы будуць цэлебраваць Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч і Апостальскі Нунцый у Беларусі арцыбіскуп Клаўдыё Гуджэроцці.
У сувязі з распачатым Годам кансэкраванага жыцця айцы піяры аб’яўляюць конкурс «Сэлфі з айцом піярам».
Арганізатары V Дыяцэзіяльнага дня дзіцяці ў межах падрыхтоўкі да дзіцячага свята аб’яўляюць першы конкурс.
Пачынаючы з Папяльцовай серады і да Вялікадня кожны дзень на нашым партале будзе абнаўляцца новая рубрыка «Ад Слова — да жыцця».
1 красавіка ў мінскай парафіі Маці Божай Будслаўскай (Каменная Горка) адбудзецца «Ноч канфесіяналаў», якая распачнецца Імшою ў 18.00. Магчымасць скарыстацца з сакрамэнту споведзі будзе да 24.00.
1 красавіка адбудзецца інсцэніраваны Крыжовы шлях у мінскай парафіі Найсвяцейшай Тройцы на Залатой Горцы.