Існуе магчымасць прыняць удзел у малітоўным чуванні і святой Імшы 30-31 ліпеня з Папам Францішкам у Кракаве для тых, хто не мае рэгістрацыі. Арганізатары прадугледзелі спецыяльныя білеты, якія трэба замовіць да 9 ліпеня.
10 ліпеня ў парафіі Святой Тройцы ў Радашковічах адбудзецца «Купалаў фэст», на які запрашаюцца ўсе, хто любіць, шануе і штораз нанова адкрывае асобу і творчасць Янкі Купалы.
Генеральны настаяцель Таварыства святога Францішка Сальскага кс. Анхель Фярнандэс Арцімэ SDB наведае Беларусь. Візіт Генеральнага настаяцеля адбудзецца з 8 па 11 ліпеня.
У ліпені адзначаецца гадавіна трагічнай падзеі для Гродна і суседняга Ліпска. У гэтым месяцы ў 1943 г. гітлераўцамі была расстраляна вялікая група жыхароў Гродна і Ліпска, сярод якіх былі і свецкія людзі, і святары. Сярод ахвяр была благаслаўлёная Мар’яна Бярнацкая, якая прыняла смерць за сваю цяжарную нявестку.
16 ліпеня Рыма-Каталіцкі Касцёл успамінае Найсвяцейшую Панну Марыю з гары Кармэль, Маці Божую Шкаплерную. Мінская супольнасць айцоў кармэлітаў босых і парафія Божага Цела ў Мінску запрашаюць на супольнае святкаванне ў капліцу Маці Божай Шкаплернай па вул. Герасіменкі 6/1.
16 ліпеня ў будынку новага касцёла святога Яна Боско ў Мінску адбудзецца прэзбітэрскае пасвячэнне дыякана Алега Каралёва SDB. Пачатак святой Імшы ў 11.00.
16 ліпеня ў парафіі ў Мядзелі адбудзецца адпустовая ўрачыстасць Маці Божай Шкаплернай. Кармэліты босыя і вернікі сардэчна запрашаюць усіх жадаючых да ўдзелу ва ўрачыстасці.
Кармэліты босыя з Гудагая запрашаюць на ўрачыстасці Маці Божай Шкаплернай, якія пройдуць у парафіі Адведзінаў Найсвяцейшай Панны Марыі 16-17 ліпеня.
Традыцыйны шлях святамучаніка Язафата Кунцэвіча — ад месца ягонага мучаніцтва (Віцебск) да полацкай катэдры і месца мучаніцкай смерці полацкіх пакутнікаў манахаў-базыльянаў — пілігрымы пройдуць за 5 дзён: з 12 да 16 ліпеня.
Прыняць удзел у 15-дзённым Міжнародным Аазісе Новага Жыцця ў Закапанэ (Польшча) запрашае супольнасць «Каштоўная пярліна» руху «Святло-Жыццё».
Апостальскі рух «Маргарытка» Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі запрашае ўдзельнікаў руху да супольнага пілігрымавання па святых месцах Беларусі і Літвы з 8 па 10 верасня.
У Міждыяцэзіяльнай вышэйшай духоўнай семінарыі ў Пінску адбудуцца рэкалекцыі для юнакоў, прысвечаныя распазнанню свайго паклікання. Духоўныя практыкаванні пачнуцца вечарам 18 ліпеня і завершацца 21 ліпеня святой Імшой апоўдні.
У пятую гадавіну смерці кардынала Казіміра Свёнтка ўсе жадаючыя запрашаюцца на святую Імшу, якая адбудзецца ў пінскім катэдральным касцёле 21 ліпеня.
23 ліпеня ў парафіі Св. Юды Тадэвуша ў Лучаі (Віцебская дыяцэзія) адбудзецца ўрачыстасць у гонар святой Ганны і з нагоды 250-годдзя заснавання лучайскай святыні.
Аматары хрысціянскай музыкі, тыя, хто займаецца музыкай прафесійна і хто толькі пачынае, гурты, паасобныя выканаўцы і хоры запрашаюцца да ўдзелу ў хрысціянскім музычным фестывалі-конкурсе «Laudato Si», які пройдзе 13-14 жніўня ў Беразінскім.