З 10 па 12 кастрычніка ў мінскай архікатэдры Імя Найсвяцейшай Панны Марыі ў межах духоўнай падрыхтоўкі да перэгрынацыі фігуры Маці Божай Фацімскай адбудуцца рэкалекцыі «Тры фацімскія таямніцы». Рэкалекцыі правядзе кс. Кірыл Бардонаў.
Фігура, якую Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч благаславіў у Фаціме для перэгрынацыі па парафіях архідыяцэзіі, будзе ўрачыста ўнесена ў архікатэдральны касцёл Імя Найсвяцейшай Панны Марыі 13 кастрычніка перад святой Імшой у 18.30.
6-13 кастрычніка «Каталіцкі пілігрым» арганізоўвае пілігрымку на Святую Зямлю з нагоды 25-годдзя заснавання Гродзенскай дыяцэзіі. Удзельнікі духоўнага падарожжа «Па слядах Езуза Хрыста» змогуць наведаць асноўныя месцы з жыцця Хрыста, апісаныя ў Бібліі.
15 кастрычніка ў Каталіцкім Касцёле адзначаецца ўспамін св. Тэрэзы ад Езуса, панны і доктара Касцёла. Гэта асаблівы дзень для братоў і сясцёр кармэліцкага Ордэна, бо св. Тэрэза разам са св. Янам ад Крыжа ў XVI ст. правялі рэформу Ордэна, вяртаючы яго да першаснага Устава. Па-святочнаму гэты дзень перажывуць таксама айцы кармэліты босыя разам з парафіяй Божага Цела ў Мінску.
15 кастрычнiка ўдзельнiкi супольнасцi «Хатнi Касцёл» руху «Святло – Жыццё» запрашаюцца ў пiлiгрымку да Брамаў Божай Мiласэрнасцi ў архiкатэдральным касцёле Iмя Найсвяцейшай Панны Марыi ў Мiнску. Таксама 15 кастрычнiка адбудзецца чарговы дзень супольнасцi.
21-23 кастрычніка ў Оршы адбудуцца рэкалекцыі «Галілея». Гэты курс — духоўныя практыкаванні не для тых, хто хоча пайсці ў кляштар ці семінарыю, а для тых, хто хоча сустрэцца з Жывым Езусам. Курс праводзіцца не для паглыблення ведаў, а для ажыўлення веры праз навучанне, малітву, сведчанні, пакаянне.
22 кастрычніка ў межах агульнадыяцэзіяльнага святкавання Юбілейнага Года адбудзецца сустрэча катэхетаў Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі, а таксама выкладчыкаў, студэнтаў і выпускнікоў Мінскага тэалагічнага каледжа імя св. Яна Хрысціцеля. Удзельнікі сустрэчы пройдуць у пілігрымцы з Чырвонага касцёла да Брамаў Міласэрнасці ў мінскую архікатэдру.
22 кастрычніка ў катэдральным касцёле Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Пінску адбудзецца сакрамэнт пасвячэння, падчас якога для Касцёла ў Беларусі будуць устаноўлены два новыя дыяканы.
28 кастрычніка ў мінскім касцёле святога Роха на Залатой Горцы (пр-т Незалежнасці, 44а) камерны хор «Polifonica» выступіць з канцэртнай праграмай «Паліфанічны вернісаж».
Сёлета свята паляўнічых і леснікоў ладзіцца 29 кастрычніка ў Нясвіжы. Удзельнікі свята сустрэнуцца з Мітрапалітам Тадэвушам Кандрусевічам, які ўжо не ўпершыню далучаецца да гэтага святкавання.
29 кастрычніка ў санктуарыі Маці Божай Цярпліва Слухаючай у Капцёўцы адбудзецца сустрэча колаў Жывога Ружанца Гродзенскай дыяцэзіі.
У межах цыкла «Дэкалог» удзельнікі кінаклуба паглядзяць трэцюю і чацвёртую часткі аднайменнага фільма Кшыштафа Кеслеўскага.
Прадстаўляем расклад набажэнстваў на могілках г. Гродна на 1 і 2 лістапада — урачыстасць Усіх Святых і ўспамін усіх памерлых вернікаў.
4–6 лістапада ў Оршы адбудзецца рекалекцыйны курс «Кана» на тэму «Як вырашаць канфлікты ў сям’і?». Курс «Кана» — гэта духоўныя практыкаванні на сямейную тэматыку.
3-4 лістапада ў Міждыяцэзіяльнай вышэйшай духоўнай семінарыі імя св. Тамаша Аквінскага ў Пінску адбудзецца сустрэча міністрантаў, а таксама тых маладых людзей, якія разважаюць над сваім пакліканнем.