«Сужэнскія сустрэчы» праводзяць рэкалекцыі-ўікэнды па аднаўленні і паглыбленні сужэнскай еднасці і любові. Бліжэйшы ўікэнд адбудзецца 10–12 лютага ў цэнтры «Caritas» y в. Ляскоўска каля Бараўлян (Мінскі раён).
Творчы конкурс на лепшы слоган для свайго радыё аб’явіла днямі беларуская рэдакцыя «Радыё Марыя». Рэдакцыя паспяхова скончыла тэставы рэжым вяшчання і рыхтуецца да эфіраў у штатным фармаце.
Сустрэча для ўдзельнікаў пілігрымак, якія арганізоўвае бюро «Каталіцкі пілігрым» пры Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі, пройдзе 18 лютага ў Мінску па вул. Кальцова, 153.
Арганізатары звяртаюць увагу, што з 1 студзеня 2017 года пры ўездзе ў памежную зону, куды ўваходзіць і в. Росіца Верхнядзвінскага раёна, з сабою абавязкова трэба мець пашпарт (плаціць дзяржаўную пошліну не трэба).
Адкрытая дабрачынная арганізацыя «Абарона жыцця ў яго вытокаў. Выратаванне немаўлят» запрашае 25 лютага ў Чырвоны Касцёл Святых Сымона і Алены, дзе адбудзецца семінар на тэму «Адносіны сям’і з сем’ямі бацькоў».
Хрысцiянскi кiнаклуб «Рэха» ў межах цыкла «Сапраўдныя дзецi Божыя» ладзіць чарговы вечар кіно. На гэты раз гледачам будзе прадстаўлена неверагодная гiсторыя пра святога Джузэпэ з Каперцiна — фільм «Супраць волi святы». Прагляд адбудзецца 26 лютага ў касцёле Узвышэння Святога Крыжа на мінскай Кальварыі (Кальварыйскі праезд, 1). Пачатак у 19.00. Уваход вольны.
24-26 лютага ў Оршы адбудзецца рэкалекцыйны курс «Эстэра» для дзяўчат і жанчын. Духоўныя разважанні пройдуць на тэму «Быць жаданай». Пачатак — у пятніцу ў 18.00. Заканчэнне ў нядзелю ў 14.00.
Агульнаадукацыйная школа № 1 у польскім горадзе Нідзіца і Кангрэгацыя Сясцёр Місіянерак Святой Сям’і пры падтрымцы шматлікіх асобаў і арганізацый ладзяць Міжнародны мастацка-літаратурны конкурс, прысвечаны благаслаўлёнай Баляславе Лямэнт.
На пачатак Вялікага посту, 3–5 сакавіка, у Брэсце пройдуць рэкалекцыі для моладзі. Арганізоўваюць духоўныя практыкаванні манахіні з Кангрэгацыі Сясцёр Кармэлітак ад Дзіцятка Езус, якія нясуць служэнне ў мясцовых парафіях.
9 сакавіка ў касцёле свв. Сымона і Алены Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч узначаліць святую Імшу для літоўскай дыяспары ў Мінску. Святую Эўхарыстыю, якая запланавана на 18.00, іерарх будзе цэлебраваць на літоўскай мове.
11 сакавіка ў Галерэі TUT.BY у Мінску пройдзе лекцыя дактаранта біблістыкі кс. Сяргея Сурыновіча на тэму перакладаў Святога Пiсання на беларускую мову. Пачатак сустрэчы, якая прымеркавана да 500-годдзя Бібліі першадрукара Францыска Скарыны, у 15.00.
11 сакавіка «Акадэмія сям'і» ладзіць сустрэчу для сем’яў. Асабліва цікавай яна можа стаць для маладых сужэнстваў і бацькоў, у якіх ёсць малыя дзеці. Сустрэча пройдзе ў Мінску ў Грэка-каталіцкім цэнтры Праведнага Язэпа.
10-12 сакавіка ў касцёле Маці Божай Фацімскай у Жодзіне пройдзе першы ўікенд з хрысціянскім гуртом Rybyproject. «Мы гатовыя з радасцю дзяліцца сваім досведам служэння Пану праз музыку», — піша пра сябе калектыў у сацыяльных сетках.
«Сужэнскія сустрэчы» праводзяць рэкалекцыі-ўікенды па аднаўленні і паглыбленні сужэнскай еднасці і любові. Бліжэйшы ўікенд адбудзецца 10-12 сакавіка ў Оршы ў парафіі Св. Юзафа па вул. Савецкай, 6.
У візантыйскім царкоўным календары ІІІ Нядзеля Вялікага посту называецца Крыжапаклоннай і ўрачыста адзначаецца як сярэдзіна гэтага літургічнага перыяду. Вашай увазе расклад службаў Крыжапаклоннай нядзелі у грэка-каталіцкіх парафіях Мінска.