Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Навіны з Беларусі


Імша падзякі за кананізацыю Яна ХХІІІ і Яна Паўла ІІ з удзелам беларускіх пілігрымаў адбылася на Ватыкане (+фота)
27.04.2014 17:04

27 красавіка, у нядзелю Божай Міласэрнасці, калі былі абвешчаны святымі Ян ХХІІІ і Ян Павел ІІ, у касцёле святой Ганны на Ватыкане адбылася Імша падзякі за кананізацыю гэтых двух Пантыфікаў. У Імшы, якую ўзначаліў Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч, прынялі ўдзел пілігрымы з Беларусі, што прыбылі ў Апостальскую Сталіцу на падзею кананізацыі.

 
Ян ХХІІІ і Ян Павел ІІ абвешчаны святымі
27.04.2014 12:25

Каталіцкі Касцёл мае двух новых святых. 27 красавіка падчас урачыстай Эўхарыстыі на плошчы св. Пятра ў Ватыкане Папа Францішак кананізаваў двух сваіх папярэднікаў - Яна XXIII і Яна Паўла II.

 
Відэатрансляцыя кананізацыі благаслаўлёных Яна ХХІІІ і Яна Паўла ІІ
27.04.2014 10:00
 
«Памятаю адзіныя яго словы ў мой адрас: «Трымайся, сынку»
26.04.2014 17:18
Пробашч магілёўскай катэдры кс. Раман Факсінскі — з ліку тых, хто пайшоў у семінарыю ў першы год Пантыфікату Яна Паўла ІІ. Напярэдадні кананізацыі благаслаўлёнага, кс. Раман дзеліцца ўспамінамі пра свае сустрэчы з Папам і разважае над яго роляй у жыцці Касцёла.
 
Місія «Чыстае сэрца» запрашае падтрымаць таленавітых дзяцей-сірот
26.04.2014 17:01

«Галоўнае — гэта нашыя дзеці» — пад такім дэвізам распачаўся сёлета ўжо трэці фестываль «Таленты чыстых сэрцаў». Мерапрыемства, арганізаванае Моладзевай каталіцкай місіяй «Чыстае сэрца« і Упраўленнем адукацыі Мінскай вобласці, заклікана дапамагчы дзецям-сіротам і асобам з асаблівасцямі развіцця развіць свае таленты і артыстычныя здольнасці.

 
26 красавіка – гадавіна аварыі на Чарнобыльскай АЭС
26.04.2014 14:45

26 красавіка адлічваецца 28-ая гадавіна аварыі на Чарнобыльскай АЭС, сумныя наступствы якой збірае як Беларусь, так і Украіна, і Расія і іншыя краіны. 

 
Кс. Уладзіслаў Завальнюк увайшоў у склад журы конкурса юных пчаляроў Беларусі
26.04.2014 13:58
Першы рэспубліканскі конкурс юных пчаляроў 26 красавіка распачаўся ў Смілавіцкім аграрным каледжы. Арганізатар конкурса -- Саюз беларускіх пчаляроў. Сярод членаў журы -- пробашч парафіі ссв. Сымона і Алены кс. Уладзіслаў Завальнюк, душпастыр пчаляроў у Беларусі.
 
Арганізоўваецца аўтобусная пілігрымка «Мінск-Будслаў» ад Чырвонага касцёла
25.04.2014 11:04

1 мая арганізуецца аўтобусная пілігрымка ў Будслаў ад мінскага касцёла Св. Сымона і Алены. Арганізуе яе Міжнародная Дыяконія Евангелізацыі «Каштоўная Перліна» руху «Святло — Жыццё».

 
У Назарэце пачалі ўсталёўваць табліцу з мазаічнай выявай Маці Божай Будслаўскай
24.04.2014 11:27

На сцяне санктуарыя Звеставання Найсвяцейшай Панны Марыі ў Назарэце ўжо пачалі ўсталёўваць табліцу з мазаічнай выявай адной з самых вялікіх святынь Каталіцкага Касцёла ў Беларусі — Будслаўскага абраза Маці Божай.

 
Моладзь у Касцёле
23.04.2014 12:00

Пра свой удзел у тэлевізійных конкурсах «Must be the Musik» (Polsat, Польшча) і «Акадэмія талентаў» (АНТ, Беларусь) у новай рубрыцы нашага партала «Моладзь у Касцёле» распавядаюць Яна Бажычка і Ірына Некраш.

 
11 фактаў пра манаства: выдумка ці праўда?
04.02.2013 09:54
2 лютага ва ўсім Каталіцкім Касцёле адзначаецца Сусветны дзень кансэкраванага жыцця. З гэтай нагоды журналісты Catholic.by адшукалі найбольш распаўсюджаныя стэрэатыпы, датычныя манаства, і прапанавалі кансэкраваным асобам, якія працуюць у Беларусі, пацвердзіць або абвергнуць народныя міфы.
 
<< Першая < Папярэдняя 71 Наступная > Апошняя >>

Старонка 71 з 71
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.