13 мая ва ўзросце 65 гадоў адышла ў вечнасць Браніслава Шэнда – маці айцоў Алега Шэнды OFMCap і Юрыя Шэнды ОР. Пахаванне адбудзецца 15 мая ў 12.30 у касцёле Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі і св. Язафата Кунцэвіча, біскупа і мучаніка, у Мёрах (Віцебская дыяцэзія).
27 красавіка 2014 года папа Францішак кананізаваў двух Папаў: Яна XXIII і Яна Паўла II. У гэты ж дзень у нашу гродзенскую катэдру былі ўнесены рэліквіі святога Яна Паўла ІІ і асвечана яго фігура. А, напрыклад, ў Радуні з гэтай нагоды адбылося асвячэнне памятнай дошкі ў гонар Яна Паўла ІІ.
13 мая на тэалагічным факультэце ўніверсітэта кардынала Стэфана Вышынскага ў Варшаве святар з Беларусі Андрэй Лысы, які належыць да Таварыства Хрыста для палякаў эмігрантаў, абараніў доктарскую працу, здабыўшы ступень доктара тэалогіі.
13 мая Касцёл адзначае ўспамін Найсвяцейшай Панны Марыі з Фацімы.
У бліжэйшую нядзелю, 11 мая, гурт «Laudans» прыедзе з канцэртам у Баранавічы, у парафію Маці Божай Фацімскай па адрасе: пр. Савецкі, 18.
Да заканчэння прыёму аўтарскіх матэрыялаў беларускіх журналістаў і блогераў на конкурс у абарону пачатага жыцця "Жыццё пад сэрцам" застаўся тыдзень. Прыём будзе скончаны 16 мая.
Ужо ў маі ў Беларусі распачынаюцца ўрачыстасці з нагоды 100-годдзя з дня нараджэння кардынала Казіміра Свёнтка. Успамінаць легендарнага чалавека, першага Мітрапаліта Мінска-Магілёўскага і першага кардынала ў Беларусі будуць па ўсёй краіне.Але галоўныя мерапрыемствы пройдуць у Пінскай дыяцэзіі, служэнню якой іерарх прысвяціў усё сваё жыццё.
Новы выпуск праграмы “Вытокі” прысвечаны Пасхальнаму Трыдууму ў Віцебску. Галоўныя цэлебрацыі гэтых дзён узначаліў у Віцебскай дыяцэзіі яе ардынарый біскуп Алег Буткевіч.
З 27 красавіка па 1 мая ў Беларусі знаходзіўся з візітам Генеральны настаяцель Таварыства Хрыста для палякаў эмігрантаў кс. Рышард Главацкі. Святар з’яўляецца Генеральным настаяцелем супольнасці адзін год, яго візіт у Беларусь адбыўся ўпершыню.
На кананізацыю Яна Паўла ІІ і Яна XXIII y Рым прыехалі некалькі соцень пілігрымаў з Беларусі. Яны падзяліліся думкамі і пачуццямі з нагоды гэтай падзеі.
26 – 27 красавіка адбыўся чарговы з’езд міністрантаў, якія служаць пры салезіянскіх парафіях. У сустрэчы прымалі ўдзел міністранты з Дзятлава, Варнянаў, Смаргоні і Мінска.
27 красавіка ў Цэнтральным батанічным садзе ў Мінску ладзіўся мастацкі пленэр, прысвечаны памяці св. Яна Паўла ІІ. У ім прынялі ўдзел як запрошаныя госці, так і выпадковыя наведвальнікі сада, якіх зацікавіла мерапрыемства.
У Беларусь прыбудуць сімвалы Сусветных дзён моладзі — крыж і абраз Маці Божай «Salus Populi Romani», якія ўжо шмат гадоў з’яўляюцца нязменнымі «ўдзельнікамі» міжнароднага моладзевага форуму.