Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Навіны з Беларусі


Браты капуцыны запрашаюць на капучына ў Тракелях
11.07.2014 13:47
Пачаставаўшы пілігрымаў кавай капучына ў Нацыянальным санктуарыі Маці Божай Будслаўскай, браты капуцыны будуць гэта рабіць і на ўрачыстасцях у дыяцэзіяльным санктуарыі ў Тракелях, якія праводзяцца 11-12 ліпеня.
 
На сувязі з catholic.by скаўты: слова пра служэнне ў Будславе
07.07.2014 01:10
 
«Марыя — узор веры і малітвы»: урачыстай Імшой завяршыліся сёлетнія святкаванні ў Будславе
05.07.2014 18:46

Урачыстай адпустовай Імшой 5 ліпеня 2014 г. у Нацыянальным санктуарыі завяршылася святкаванне Юбілейнага года 400-годдзя прысутнасці цудатворнага абраза Маці Божай у Будславе. Таксама яна была прысвечана падзяцы Богу за кананізацыю Яна Паўла II. Імшу ўзначаліў Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч.

 
У Будславе моладзь славіла Пана разам з гуртом «Laudans»
05.07.2014 05:05

У Будславе ў межах урачыстасцяў, якія праходзяць 4-5 ліпеня, у палатачным гарадку перед моладдзю выступіў гурт «Laudans». Першы канцэрт гурта адбыўся 25 красавіка 2013 года, музыка, якую выконваюць, - рок і блюз. Пачаткова «Laudans» выконвалі спевы на вершы кс. Яна Твардоўскага, на сённяшні дзень — на вершы І. Багдановіч, Яна Паўла II, А. Ючкавіч, а таксама пішуць тэксты самі. «Laudans» у перакладзе з лацінскай азначае «той, хто славіць». Моладзь з розных куткоў Беларусі славіла Пана з радасцю і энтузіязмам.

 
«Не бойся — словы, скіраваныя Богам да вас»: Апостальскі Нунцый узначаліў начную Імшу ў Будславе
05.07.2014 02:27

У межах урачыстасцяў у Нацыянальным санктуарыі Маці Божай Будслаўскай, што праходзяць сёлета 4-5 ліпеня, адбылася святая Імша ўначы, якую ўзначаліў Апостальскі Нунцый у Беларусі арцыбіскуп Клаўдыё Гуджэроцці. Імшы папярэднічала працэсія з копіяй абраза Маці Божай Будслаўскай, у ёй прынялі ўдзел шматлікія пілігрымы, несучы ў руках знічы.

 
Біскуп Алег Буткевіч на Імшы для пілігрымаў: «Кожны з вас можа лічыць сябе пераможцам»
04.07.2014 21:34

4 ліпеня, у першы дзень урачыстасцяў у Нацыянальным санктуарыі Маці Божай Будслаўскай, адбылася Імша для пілігрымаў, якія прыбылі ў Будслаў з розных дыяцэзій Беларусі. Імшу ўзначаліў біскуп Віцебскі Алег Буткевіч.

 
Кусташ Нацыянальнага санктуарыя а. Віктар Бурлака: «Сёння ў Будславе ўся Беларусь!»
04.07.2014 19:13

4 ліпеня да святой Імшы для пілігрымаў, якая адбылася ў 18 гадзін, у Нацыянальны санктуарый Маці Божай Будслаўскай прыбылі пілігрымы з усіх дыяцэзій Беларусі. Кожную пілігрымку прывітаў кусташ санктуарыя а. Віктар Бурлака OFM. Пілігрымка “Мінск-Будслаў” унесла крыж і абраз Сусветнага дня моладзі, а пілігрымы з Нарачы – рэліквіі святога Яна Паўла ІІ, якія захоўваюцца ў нарачанскім касцёле.

 
Папу Францішку будзе перададзена футболка ад пілігрымаў з Маладзечна
04.07.2014 13:51

Апостальскі Нунцый у Беларусі арцыбіскуп Клаўдыё Гуджэроцці перадасць футболку з сімволікай пілігрымкі Маладзечна–Будслаў Святому Айцу Францішку. Пра гэта прадстаўнік Папы сказаў пілігрымам падчас сустрэчы з імі 4 ліпеня на шляху ў Будслаў.

 
Будслаў наведалі першыя ў гэтым годзе пілігрымы
03.07.2014 15:48

Нацыянальны санктуарый Маці Божай Будслаўскай наведала першая ў гэтым годзе пілігрымка — з Глыбокага. 24 пілігрымы, старэйшаму з якіх 59, а малодшаму 15 гадоў, вырушылі ў шлях на роварах 1 ліпеня а 7-й раніцы, пераадолелі 56 кіламетраў. Разам з пілігрымамі ехаў кс. Вячаслаў Пялінак.

 
Пілігрымка «Мінск-Будслаў»: альковіцкая цішыня і ўражанні
03.07.2014 14:49

2 ліпеня пілігрымка «Мінск-Будслаў» прыйшла ў Альковічы, парафію Адведзінаў Найсвяцейшай Панны Марыі. Шлях да Альковічаў — гэта шлях маляўнічымі сцежкамі і праз поле, і праз лес, які дадае кожнаму пілігрыму новых сілаў і ўражанняў. Вось гэтымі ўражаннямі і дзеляцца пілігрымы з нашымі чытачамі.

 
Пілігрымка «Мінск-Будслаў»: «Рушма! З радасцю ды не двурушна! Рушма!»
30.06.2014 13:55

30 чэрвеня святой Імшой у 8.00 удзельнікі 24-ай пешай пілігрымкі «Мінск-Будслаў» узнеслі спевы на пачатак свайго «малітоўнага падарожжа», якога чакалі ўвесь год, а ўжо ў 10.00 пасля благаслаўлення Мітрапаліта Тадэвуша Кандрусевіча і шчодрага акраплення святой вадой вырушылі вуліцамі горада ў пяцідзённы шлях.

 
Мітрапаліт Кандрусевіч: «Святыя апосталы Пётр і Павел – крывавыя фундаменты хрысціянства» (+фота)
29.06.2014 20:41
Ва ўрачыстасць Святых Апосталаў Пятра і Паўла 29 чэрвеня першая група беларускіх пілігрымаў раніцою накіравалася на гару Кармэль у святыню Божай  Маці, Зоркі мора, і грот прарока Іллі.
 
Па слядах Хрыста: дзённік пілігрыма са Святой Зямлі (заканчэнне)
29.06.2014 18:18

27 чэрвеня ў Назарэце адбылося ўрачыстае асвячэнне мазаікі абраза Маці Божай Будслаўскай. З гэтай нагоды на Святую Зямлю з Беларусі былі арганізаваныя адмысловыя Усебеларускія пілігрымкі. Першую ўзначальвае Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч, другую – дапаможны біскуп Гродзенскай дыяцэзіі Юзаф Станеўскі. Пілігрымы наведаюць Бэтлеем, Назарэт, Гару Благаслаўленняў, Кану, Гару Табор, Ерыхон і Ерузалем.

 
Як Папа Рымскі Ян Павел ІІ вучыўся гаварыць па-беларуску і хто яму дапамагаў з перакладамі?
29.06.2014 17:30
Амерыканец, праваслаўны беларус і журналістка з савецкім пашпартам – гэтыя людзі былі сярод тых, хто перакладаў тэксты прамоваў для Яна Паўла ІІ на беларускую мову. А як жа выглядалі заняткі Папы Рымскага па беларускай мове?
 
Беларускія пілігрымы здамiнавалi марыйнyю працэсію ў Назарэце
29.06.2014 01:49
28 чэрвеня ўдзельнікі Усебеларускай пілігрымкі на Святую Зямлю наведалі базыліку Звеставання Пана ў Назарэце і прынялі ўдзел у працэсіі з фігурай Маці Божай Назарэтанскай.
 
<< Першая < Папярэдняя 61 62 63 64 65 66 67 68 69 70 Наступная > Апошняя >>

Старонка 65 з 71
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.