Два тыдні працягвалася перэгрынацыя па Беларусі сімвалаў Сусветнага дня моладзі - крыжа і абраза Маці Божай “Salus Рopuli Romani”. Іх вандроўка па дыяцэзіях нашай краіны пачалася 28 чэрвеня 2014 г. на кантрольна-прапускным пункце дзяржаўнай мяжы Беларусі з Польшчай “Брэст-Цярэспаль”. У новым выпуску праграмы “Сімвал веры” ідзе размова з галоўным каардынатарам перэгрынацыі сімвалаў Сусветнага дня моладзі кс. Антоніем Грэмзам.
4 жніўня 2014 г. ва ўзросце 97 гадоў адышла ў вечнасць Ганна Бярнацкая, якую ўратавала ў часы Другой сусветнай вайны яе свякроў благаслаўлёная Мар’яна Бярнацкая, што прыняла смерць замест цяжарнай нявесткі. Падчас карнай акцыі гестапа ў 1943 г. Мар’яна Бярнацкая, стоячы на каленях каля ног эсэсаўца, казала: «Як яна пойдзе? Яна ж на апошніх тыднях цяжарнасці. Я пайду замест яе».
З 2 па 7 жніўня 2014 г. Рада па Справах сям’і пры Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Беларусі арганізавала т.зв. “Школу нараджэння” для інструктараў, мэта якой — падрыхтоўка бацькоў да натуральных родаў. Яна прайшла ў Беларусі ўжо шосты раз, сёлета ў Навагрудку, удзел у ёй прынялі рыма-католікі, праваслаўныя і грэка-католікі з усёй краіны, акушэры, гінеколагі і іншыя зацікаўленыя.
У мэтах аднаўлення гістарычных і стварэння новых афіцыйных геральдычных сімвалаў некаторых адміністратыўна-тэрытарыяльных і тэрытарыяльных адзінак Беларусі Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ аб усталяванні іх гербаў. Сярод іх у гербе Адэльска (Гродзенская вобласць), дзе знаходзіцца родная парафія Мітрапаліта Мінска-Магілёўскага арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча, прысутнічае выява святога Антонія Падуанскага.
Раніцай 30 ліпеня 2014 года 190 скаўтаў з розных куткоў Беларусі сабраліся разам у Гродне і распачалі святой Імшой свой шлях на «Еўраджэм» — сустрэчу скаўтаў Еўропы, якая адбываецца раз на 10 гадоў. Імшу ўзначаліў дапаможны біскуп Гродзенскай дыяцэзіі Юзаф Станеўскі.
У шлях пілігрымка вырушыла 25 ліпеня з парафіі Нараджэння Насвяцейшай Панны Марыі г. Барысава, у складзе 43 чалавек, колькасць якіх увесь час павялічваецца. 31 ліпеня пілігрымы пераадольваюць апошнія кіламетры, адмераўшы крокам дарогі Міншчыны і ўжо амаль усёй Віцебшчыны.
Бібліятэка імя Урублеўскага пры Літоўскай Акадэміі навук выклала ў інтэрнэт калекцыю перыёдыкі ХХ ст.
У сувязі з нядаўна апублікаванымі ў некаторых сродках інфармацыі паведамленнямі адносна спадара Аляксея Шчадрова, вядомага таксама як брат Луіджы, Апостальская Нунцыятура ў Рэспубліцы Беларусь уносіць удакладненні.
Секцыя па перакладзе літургічных тэкстаў і афіцыйных дакументаў Касцёла пры Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі, якая пачала сваю дзейнасць у 1989 годзе, адзначае сёлета 25-гадовы юбілей.
21 ліпеня 2014 г. спаўняецца 3 гады з дня смерці кардынала Казіміра Свёнтка. Па спачылым у гэты дзень 2011 года гучалі званы ў касцёлах усёй Беларусі, духоўнаму адраджэнню якой ён прысвяціў усё сваё жыццё.
Аргкамітэт Міжнароднага каталіцкага фестывалю хрысціянскіх фільмаў і тэлепраграм “Magnifiсat” завяршае падрыхтоўку да правядзення чарговага фестывалю, які адбудзецца 24-28 жніўня 2014 г. і стане 10-м па ліку. Свой першы юбілей фестываль адзначыць рэкорднай колькасцю ўдзельнікаў: у конкурснай праграме будуць прадстаўлены 20 краін, сярод якіх упершыню — Македонія і Казахстан.
Сястру Антаніну Багдановіч SJE з астравецкага касцёла Адшукання Святога Крыжа прызначылі настаяцельніцай Беларуска-літоўскай делегатуры Кангрэгацыі Сясцёр Служак Езуса ў Эўхарыстыі.