Касцёл атрымаў трох новых беларускіх святароў, якія належаць да супольнасці палатынцаў: кс. Дзяніса Крываносава SAC і кс. Юзафа Парфяновіча SAC, якія паходзяць з Талачына, кс. Яўгенія Эйсманта SAC, які паходзіць з Воранава. Прэзбітэрскае пасвячэнне яны прынялі сярод 8 палатынцаў 10 мая ў Олтажаве (Польшча) з рук Апостальскага Нунцыя ў Польшчы арцыбіскупа Чэлесціно Мільёрэ.
У першы дзень Малітоўнай сустрэчы моладзі ў Івянцы, якая сёлета пройдзе 25-27 ліпеня, будзе магчымасць пазнаёміцца з творчасцю гурта «Maleo Reggae Rockers».
5 чэрвеня ў мінскай парафіі Найсвяцейшай Тройцы (св. Роха) на Залатой Горцы на вячэрняй Імшы разам з вернікамі маліліся дэлегаты ІV Еўрапейскага Каталіцка-Праваслаўнага Форума, праца якога ў гэты дзень завяршылася ў Мінску. Імшу ўзначаліў арцыбіскуп Дзіжонскі (Францыя) Раланд Міннерат, у малітве ўдзельнічалі а. Іакінф Дэстывэль ОР (Папская рада спрыяння хрысціянскаму адзінству) і прэс-сакратар Рады Біскупскіх Канферэнцый Еўропы Цьеры Бонавэнтура.
5 чэрвеня мінскую парафію Св. Яна Хрысціцеля наведаў арцыбіскуп Гранадскі (Іспанія) Хав’ер Марцінес - адзін з удзельнікаў ІV Каталіцка-Праваслаўнага Форума “Рэлігійны і культурны плюралізм: выклікі хрысціянскіх Цэрквам у Еўропе”, што праходзіў у Мінску з 2 па 6 чэрвеня. Арцыбіскуп узначаліў у парафіі Імшу.
“8 чэрвеня Папа Францішак прыме Прэзідэнтаў Шымона Перэса і Махмуда Абаса, каб прасіць у Бога дару супакою для іх спакутаваных земляў. У сустрэчы будзе ўдзельнічаць Патрыярх Канстанцінопальскі Барталамей. У адпаведнасці з просьбай Папы запрашаю біскупаў, святароў, кансэкраваных асобаў і ўсіх вернікаў духоўна ўдзельнічаць у гэтай малітве”, - адзначае біскуп Аляксандр Кашкевіч.
5 чэрвеня, у дзень завяршэння працы IV Еўрапейскага Каталіцка-Праваслаўнага Форума, Імшу ў касцёле святых Сымона і Алены ў Мінску ўзначаліў Мітрапаліт архідыяцэзіі Маці Божай у Маскве арцыбіскуп Паоло Пеццы. У шэрагу каталіцкіх і праваслаўных іерархаў розных краін Еўропы арцыбіскуп прымаў удзел у Форуме, што праходзіў у беларускай сталіцы.
5 чэрвеня біскуп Антверпенскі (Бельгія) Джоан Бонні, адзін з удзельнікаў ІV Еўрапейскага Каталіцка-Праваслаўнага Форума, што праходзіў у Мінску, цэлебраваў Імшу ў салезіянскай парафіі Маці Божай Успамогі Хрысціянаў у Бараўлянах. У гэты дзень Форум завяршыў сваю працу.
“Мы падкрэсліваем, што хрысціянская вера гарантуе, а не абмяжоўвае нашы пошукі свабоды і шчасця, – адзначаюць удзельнікі Форума. – Яна ўзбагачае і садзейнічае развіццю элементаў праўды і дабра, якія ўжо маюцца ў чалавечых культурах”.
IV Еўрапейскі Каталіцка-Праваслаўны Форум у Мінску 5 чэрвеня завяршыў свае працоўныя пасяджэнні. Пасля выступленняў удзельнікаў, абмеркавання і ўсебаковага разгляду праблем Форум прыняў зварот.
“Мы чакаем ад ІV Каталіцка-Праваслаўнага Форума добрага рэзанансу ў Еўропе”, - сказаў у размове з Catholic.by Упаўнаважаны па справах рэлігій і нацыянальнасцяў Беларусі Леанід Гуляка. 5 чэрвеня ў Мінску завяршыліся працоўныя пасяджэнні Форума.
5 чэрвеня ў Мінску завяршылася праца ІV Еўрапейскага Каталіцка-Праваслаўнага Форума “Рэлігійны і культурны плюралізм: выклікі хрысціянскім Цэрквам у Еўропе”. Раніцай адбылося апошняе працоўнае пасяджэнне, а затым прэс-канферэнцыя.
Раніцай 5 чэрвеня ў мінскім архікатэдральным касцёле адбылася Імша з удзелам іерархаў, якія прыбылі на ІV Каталіцка-Праваслаўны Форум “Рэлігійны і культурны плюралізм: выклікі хрысціянскім Цэрквам у Еўропе”, што праходзіць у Мінску. Імшу ўзначаліў кардынал Вінко Пуліч, арцыбіскуп Сараеўскі (Боснія і Герцагавіна).
4 чэрвеня ў Мінску адбыўся ўрачысты прыём ад імя Апостальскага Нунцыя ў Беларусі арцыбіскупа Клаўдыё Гуджэроцці з нагоды штогадовага дня Святога Пасаду і ў гонар удзельнікаў IV Каталіцка-Праваслаўнага Форума — каталіцкіх і праваслаўных іерархаў Еўропы. Форум праходзіць у сталіцы Беларусі з 2 па 6 чэрвеня.