З 23 мая ў тэставым рэжыме пачаў працу сайт грамадскай ініцыятывы «Супольнасць хрысціянскіх журналістаў і блогераў» — Крыніца.INFO.
Працягваецца візіт сакратара Кангрэгацыі Евангелізацыі Народаў арцыбіскупа Савіо Хона Тай-Фая SDB y Беларусь.
22 мая ў Віцебску адкрылася Х Міжнародная медыцынская канферэнцыя «Праблемы ўрачэбнай этыкі ў сучасным свеце». Пачалася канферэнцыя святой Імшой, якую цэлебраваў біскуп Алег Буткевіч у катэдральным касцёле горада.
22 мая ў Мінску на чале з біскупам Пінскім Антоніем Дзям'янкам адбылося пасяджэнне Рады па справах сям’і пры ККББ.
22 мая ў Інстытуце тэалогіі імя святых Мятода і Кірыла Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта ў межах ХХ юбілейных Міжнародных Кірыла-Мятодаўскіх чытанняў адкрылася Міжнародная навуковая канферэнцыя “Хрысціянства ў беларускай культуры і духоўнасці”. Каталіцкі Касцёл у Беларусі на ёй прадставілі Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч і дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Юрый Касабуцкі.
22 мая 2014 г. у Міністэрстве замежных спраў Беларусі адбылася сустрэча Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Уладзіміра Макея з сакратаром Кангрэгацыі Евангелізацыі Народаў арцыбіскупам Савіо Хонам Тай-Фаем. У сустрэчы прыняў удзел Апостальскі Нунцый у Беларусі арцыбіскуп Клаўдыё Гуджэроцці.
Колькасць наведвальнікаў старонкі сatholic.by у Фэйсбуку, дзе кожны можа выказаць сваё меркаванне, дасягнула 2 000.
18 мая 2014 г., у 94-ю гадавіну нараджэння св. Яна Паўла ІІ, у мінскім архікатэдральным касцёле Імя Найсвяцейшай Панны Марыі адбылася Імша падзякі за яго кананізацыю. Імшу ўзначаліў Апостальскі Нунцый у Беларусі арцыбіскуп Клаўдыё Гуджэроцці. Публікуем тэкст прамовы арцыбіскупа.
«Мінскі тэалагічны каледж імя св. Яна Хрысціцеля» аб’яўляе набор навучэнцаў на 2014/2015 навучальны год. Дакументы прымаюцца да 23 жніўня 2014 г.
16 штатных супрацоўнікаў, 12 тысяч інтэрнэт-наведванняў у дзень, свая тэлестудыя і святары-практыканты. Аб тым, як працуюць калегі з нямецкага сайта katholisch.de, у чарговай частцы новага праекта catholic.by «Хрысціянскае сёння» — пра хрысціянства ў Беларусі і за мяжой.
17 мая ў Луцку на Украіне адбыўся інгрэс новага ардынарыя ў катэдральным касцёле св. Апосталаў Пятра і Паўла. Новым ардынарыем стаў прызначаны біскуп Віталій Скамароўскі, які да гэтага з’яўляўся дапаможным біскупам Кіеўска-Жытомірскай дыяцэзіі.
15 мая ў мінскім касцёле Св. Сымона і св. Алены адбылося першае пасяджэнне пастулатарскай камісіі ў справе беатыфікацыі фундатара Чырвонага касцёла — Эдварда Вайніловіча, які пабудаваў гэтую святыню ў знак памяці аб сваіх рана памерлых дзецях.
14 мая праходзіў аднадзённы працоўны візіт намесніка Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Алены Купчыной у Ватыкан, цэнтральным мерапрыемствам якога стала сустрэча з Дзяржаўным сакратаром кардыналам Пьетро Паралінам.