Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Мітрапаліт Кандрусевіч прывітаў удзельнікаў сімпозіума даследчыкаў Новага Запавету |
Беларусь |
03.09.2010 23:00 |
![]() Канферэнцыя з’яўляецца пятай па ліку з шэрагу сімпозіумаў, прысвечаных развіццю супрацоўніцтва і абмену вопытам паміж праваслаўнымі, каталіцкімі і пратэстанцкімі даследчыкамі Новага Запавету. Папярэднія канферэнцыі адбываліся ў Румыніі (1998, 2000 гг.), Балгарыі (2001 г.), Расіі (2005 г.). На іх абмяркоўваліся пытанні новазапаветных даследаванняў, праблемы герменеўтыкі. Тэма сёлетняй сустрэчы — «Евангельскія вобразы Езуса Хрыста ў царкоўнай традыцыі і біблейскай навуцы». Форум закліканы наглядна прадэманстраваць функцыю біблеістыкі ў кантэксце сучаснай універсітэцкай навукі, а таксама як сацыяльную значнасць у сучаснай Еўропе. Арганізатары спадзяюцца, што сімпозіум стане важным крокам на шляху рэалізацыі сумесных міжнародных праектаў у вывучэнні Бібліі, а таксама дапаможа зацікаўленым беларускім грамадзянам паглыбіць свае веды пра тое, як трактуецца змест новазапаветных кніг у нашыя дні. 3 верасня 2010 г. адбылося ўрачыстае адкрыццё канферэнцыі, падчас якога з прывітальным словам да прысутных звярнуўся Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч, а таксама Мітрапаліт Мінскі і Слуцкі Філарэт, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі. Прапануем вашай увазе поўны тэкст прывітальнага слова Мітрапаліта Тадэвуша Кандрусевіча >>> «Кнігі Божага Адкрыцця вядомы і туды нельга нічога ні дадаць, ні адабраць, аднак іх неабходна даследаваць у святле Духа Святога і вучэння Касцёла», — адзначыў Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч. |
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.