Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Нядзеля і біблейскі тыдзень у парафіі Перамянення Пана ў Вялікай Бераставіцы |
Беларусь - Гродзенская дыяцэзія |
29.11.2010 13:30 |
![]() На старонках Бібліі мы бачым, як Бог схіляецца над намі, клапоціцца пра нас і вядзе. Падчас біблейскага тыдня жадаем стаць бліжэй да Бога праз слова, скіраванае Ім да нас. Менавіта з гэтай мэтай пры нашай парафіі былі створаны некалькі біблейскіх колаў у сем’ях парафіі. На вячэрнім набажэнстве ў нядзелю сабраліся каля 250 чалавек, якія прынеслі з сабой Святое Пісанне. Вернікі атрымалі благаслаўленне і заданне, каб штодня ў сям’і чытаць Біблію. Парафіяне таксама мелі магчымасць набыць Святое Пісанне на беларускай, рускай і польскай мовах — 19 розных выданняў. Зрабіць гэта можна будзе і на працягу ўсяго тыдня. Рэдэмптарысты з Вялікай Бераставіцы
|
Фотарэпартаж |
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.