Рэкалекцыі ў Вялікай Бераставіцы: аб'яднаць моладзь на малітве |
Беларусь - Гродзенская дыяцэзія |
15.02.2011 13:10 |
З 11 па 13 лютага 2011 г. у парафіі Перамянення Пана ў Вялікай Бераставіцы (Гродзенская дыяцэзія) адбываліся рэкалекцыі, якія праводзіла «Школа хрысціянскага жыцця і евангелізацыі». Першапачатковай мэтай мерапрыемства было аб’яднаць маладых парафіян на малітве. На запрашэнне адгукнулася, аднак, моладзь таксама з суседніх парафій і з усяго дэканату. У рэкалекцыях удзельнічалі і людзі старэйшага узросту, аднак маладыя духам, бо для веры няма ўзроставых межаў. Усяго ў сустрэчах, якія праходзілі пад дэвізам «Дазволь Богу любіць цябе», прымалі ўдзел каля 100 чалавек. У першы дзень рэкалекцый удзельнікі стараліся разабрацца ў сваім уяўленні Бога, ім былі прыведзены прыклады памылковых вобразаў. Сярод іх — вобраз «Дзеда Мароза» (вобраз Бога, які дорыць падарункі, калі мы паводзім сябе добра; на самой жа справе Бог дорыць нам падарункі нашмат часцей і нават тады, калі мы дзейнічаем не зусім добра), вобраз «Карабаса-Барабаса» (вобраз Бога ў якім мы з’яўляемся марыянеткамі і кожнае наша дзеянне запланавана Ім; на самой справе Бог даў нам вольную волю), а таксама вобраз «суддзі», «банкамата», «міліцыянера». Прысутныя разважалі і над пачаткам чалавечага існавання, над мэтай, з якой стварыў нас Бог. Вынікам разважання было ўсведамленне таго, што Бог стварыў зямлю і чалавека, каб падзяліцца сваёй любоўю з імі. |
Фотарэпартаж |