Адкрыццё новай капліцы адбылося ў вёсцы Гурнафель |
Беларусь - Гродзенская дыяцэзія |
27.03.2012 13:25 |
25 сакавіка 2012 г. адбылося адкрыццё новапабудаванай капліцы ў вёсцы Гурнафель (Гродзенская дыяцэзія). Капліца была пабудавана дзякуючы старанням пробашча парафіі Св. Яна Хрысціцеля ў Васілішках дэкана Шчучынскага кс. Станіслава Пыталя CSMA і парафіянаў. Капліца ўзведзена пад тытулам Найсвяцейшага Сэрца Езуса. Такім чынам вернікі жадаюць праслаўляць Езуса і ўшаноўваць Яго Сэрца за ўсе знявагі, якія Яму наносяць чалавечыя грахі. Капліцу асвяціў біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч. Звяртаючыся да прысутных, іерарх адзначыў: «Сёння ў вашай мясцовасці адбываецца гістарычная падзея. З гэтага дня сярод вас прабывае Езус, які заўсёды будзе прысутнічаць у табэрнакулюме. Знаходзьце для Яго час. Праходзячы каля капліцы, увайдзіце ў яе на хвіліну, каб прывітаць Таго, хто з сённяшняга дня будзе тут вас чакаць». |
Фотарэпартаж |