На свае вочы: 5 фотафактаў ад карэспандэнта Catholic.by з Рыма |
Іерархі |
16.10.2014 17:11 |
Дырэктар Catholic.by кс. Юрый Марціновіч знаходзіцца зараз у Рыме. У сваім фотарэпартажы святар паказвае атмасферу, якая пануе ў Ватыкане ў апошнія дні працы ІІІ Надзвычайнай сесіі Сінода Біскупаў. Пяць фотафактаў пра Сінод і Ватыкан 1. На справаздачы з круглых сталоў Папа Францішак прыходзіць без аховы «Не ведаю, як Папа прыбыў на распачацце Сіноду, але з Сіноду ў гасцініцу ён ішоў пешшу і без суправаджэння. Гэта вельмі прыемныя знакі сціпласці і адкрытасці Папы, што было ацэнена ўдзельнікамі Сіноду». (Вытрымка з інтэрв'ю абп. Тадэвуша Кандрусевіча для Catholic.by 06.10.14) 2. Журналісты пільнуюць іерархаў перад уваходам у залу пасяджэнняў Сінода «Тэкст паслядэбатнай справаздачы быў публічным і ім мог карыстацца
кожны. Кожны з біскупаў атрымаў яго на круглым стале, добра ведалі яго
змест і журналісты. Думаю, менавіта абнародванне тэксту і прывяло да
непаразуменняў. Вядома, журналісты задавалі пытанні адносна тэксту
справаздачы, і гэтыя пытанні былі часта правакацыйнымі» (Вытрымка з інтэрв'ю абп. Тадэвуша Кандрусевіча для Catholic.by 15.10.14). 3. У Сінодзе прымаюць удзел не толькі прадстаўнікі Каталіцкага Касцёла «У працы Сіноду прымаюць удзел эксперты (таксама і свецкія),
прадстаўнікі некаталіцкіх Цэркваў — як паводзяць сябе на Сінодзе яны?
Магчыма, хтосьці з іх ужо браў слова? 4. Фотарэпарцёры пільнуюць іерархаў і на вуліцы, хаваючыся часам у кустах «Прамовы біскупаў не публікуюцца, чаго раней не было. Таксама нельга агучваць тое, аб чым гаворыцца на Сінодзе. Аднак штодзень у прэс-цэнтры праходзіць адмысловы брыфінг. Таксама ў зале Сіноду нельга мець пры сабе ніякіх прыстасаванняў для запісу. Як я ўжо ўзгадаў, адзіная інфармацыя даецца на штодзённых брыфінгах. Аднак інтэрв'ю даваць не забаронена». (Вытрымка з інтэрв'ю абп. Тадэвуша Кандрусевіча для Catholic.by 06.10.14) 5. Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч у ходзе працы Сінода размаўляе з многімі, у тым ліку з а. Фэдэрыко Ламбардзі, прэс-сакратаром Ватыкана «З кім з біскупаў падчас працы Сіноду Вы размаўляеце найбольш? — Ва Урбаніянуме мы шмат размаўляем адзін з адным (біскупы з розных краін) найчасцей падчас пасілкаў. Пасля іх біскупы або адпачываюць, або пішуць водгукі для СМІ сваіх краін (што раблю таксама і я). Падчас Сіноду найбольш размаўляю з тымі біскупамі, хто сядзіць побач са мной — гэта біскупы з Чэхіі і Румыніі. Падчас перапынкаў на каву — з іншымі ўдзельнікамі Сіноду». (Вытрымка з інтэрв'ю абп. Тадэвуша Кандрусевіча для Catholic.by 11.10.14)Іншыя фотаімгненні — у фотарэпартажы кс. Юрыя Марціновіча па спасылцы (IL) |
Фотарэпартаж |