Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч удзельнічае ў працы англійскай лінгвістычнай групы на Сінодзе Біскупаў |
Іерархі |
06.10.2015 20:48 |
6 кастрычніка на Сінодзе Біскупаў на тэму сям’і, які праходзіць у Ватыкане, пасля завяршэння выступленняў бiскупаў па праблематыцы першай часткi «Instrumentum laboris» аб выкліках, якія стаяць перад сям’ёй, пачалася праца ў лiнгвiстычных групах па праблематыцы той жа першай часткi дакумента. У Сінодзе ўдзельнічае Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч. Агульная колькасць лiнгвістычных груп – 13: 4 на англійскай мове, 3 – на французскай, 3 – на iтальянскай, 2 – на іспанска-партугальскай і 1 – на нямецкай.
Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч расказаў Catholic.by, што прызначаны ў англійскую групу «В». У кожнай групе каля 20 бiскупаў, 1-2 эксперты, каля 5 аўдытараў, 1-2 дэлегаты брацкiх хрысцiянскiх Цэркваў i супольнасцяў.
Таксама Мітрапаліт паведаміў Catholic.by, што на першым пасяджэннi, якое адбылося 6 кастрычнiка, былi абраны мадэратары i рэлятары груп. Мадэратарам у групе, у якой прымае ўдзел беларускі арцыпастыр, быў абраны арцыбiскуп Вэстмiнстэра (Лондан) кардынал Вінсэнт Джэрард Нікалс, а рэлятарам – арцыбiскуп Армага (Iрландыя) Дзіармуід Марцiн.
(AG) |