Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Адпуст у мінскай парафіі Святога Францішка Асізскага |
Беларусь - Мінска-Магілёўская архідыяцэзія |
05.10.2009 14:38 |
4 кастрычніка 2009 г. у мінскім касцёле Найсвяцейшай Тройцы (Св. Роха)
на Залатой Горцы ва ўручскай парафіі Святога Францішка Асізскага
адбылася адпустовая святая Імша. Набажэнствы для парафіянаў з Уручча, па прычыне адсутнасці ўласнай святыні, праводзяцца ў касцёле св. Роха. Сімвалічна, што адміністратарам парафіі з’яўляецца а. Алег Шэнда OFMCap з Ордэна Меншых Братоў Капуцынаў. Гэты ордэн заснаваны ў 1525 г., і яго члены з’яўляюцца паслядоўнікамі св. Францішка з Асізі. Дзмітрый Галіноўскі |
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.