У Докшыцах адбыліся рэкалекцыі для вернікаў мінскай парафіі Святога Францішка Асізскага |
Беларусь - Мінска-Магілёўская архідыяцэзія |
18.01.2010 17:32 |
Тэмай для разважанняў стала роля парафіі ў жыцці кожнага каталіцкага верніка і ў жыцці ўсяго Касцёла. Падчас рэкалекцый таксама ўздымалася пытанне праяўлення таямніцы веры ў штодзённым жыцці хрысціяніна. Удзельнікі духоўных сустрэч атрымалі магчымасць паназіраць за знакамі Божай волі ў сваім жыцці, зразумець каштоўнасць супольнай эўхарыстыі, якая дае сілы кожнаму хрысціяніну. Рэкалекцыі сталі яшчэ адным крокам да яднання парафіянаў, да пошуку агульнага паміж імі. |