У Нарачы прайшлі курсы «Школа натуральнага нараджэння» |
Беларусь - Мінска-Магілёўская архідыяцэзія |
26.08.2011 14:13 |
Пяцідзённыя курсы арганізавала Рада па справах сям’і пры Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі. «Школа натуральнага нараджэння» праходзіла ў Беларусі ўжо трэці раз і з кожным разам збірае ўсё больш зацікаўленых. Сем’і прыязджаюць, каб фізічна, духоўна, інтэлектуальна і псіхалагічна падрыхтавацца да прыняцця дзяцей. А галоўнае — адкрыць Бога, які прысутнічае пры зачацці і нараджэнні чалавека. Заняткі праходзілі ў цікавай і разнастайнай форме: слуханне лекцый, прагляд фільмаў, выкананне спецыяльнай гімнастыкі і абавязкова малітва за дзяцей. Курсы праводзілі акушэры-гінеколагі, акушэркі, педыятары і псіхолагі. Роды — гэта важная сямейная падзея. Кожны ўдзельнік адкрыў, наколькі патрэбна падтрымка мужа, якая гэта цяжкая і адказная праца і што такое «натуральныя роды». Вядома, пяць дзён вельмі мала для такіх курсаў, але гэта цудоўны пачатак для далейшай працы ў гэтай галіне. А. Пётр Фраштэнга, Сакратар Рады |
Фотарэпартаж |